Субота, 27.07.2024, 03:48

ЛУЧАЙСКІ КАСЦЁЛ СВЯТОГА АПОСТАЛА ЮДЫ ТАДЭВУША

Галоўная »
ЛУЧАЙСКІ КАСЦЁЛ СВЯТОГА АПОСТАЛА ЮДЫ ТАДЭВУША размяшчаецца ў цэнтры вёскі Лучай Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці. Пабудаваны ў 1766—76 гг. з цэглы як езуіцкі (віленская калонія ў 1731—73 гг.) па фундацыі ўладальніка маёнтка Т.Агінскага і яго жонкі Эльжбеты (з Пузынаў). Аўтарства храма прыпісвалася архітэктарам Т.Жаброўскаму ці К.Спампані, апошнія даследаванні называюць праектантам Г.Лянкевіча. У першай палавіне 19 ст. часткова перабудаваны: прыўнесена ордэрная пластыка, размаляваны інтэр'ер, створана мураваная агароджа з трохпралётнай брамай. Пасля 1948 г. быў закрыты, вернуты парафіянам 16.03.1990 г.


Помнік архітэктуры з рысамі барока і класіцызму. Дзвюхвежавая трохнефавая купальная базіліка з паўцыркульнай апсідай і трансептам. Галоўны фасад фланкіруюць трох’ярусныя вежы, раскрапаваныя вуглавымі пілястрамі, нішамі, прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі. Пры перабудове верхні ярус вежаў завершаны купальнымі ратондамі. Галоўны фасад, апсіду і трансепт вянчаюць лучковыя і фігурныя шчыты. Сцены раскрапаваны пілястрамі, якія нясуць антаблемент дарычнага ордэра.


Інтэр'ер вырашаны ў насычанай архітэктурнай пластыцы дарычнага ордэра. У цэнтральным нефе скляпенні цыліндрычныя з распалубкамі, у бакавых — крыжовыя, над сяродкрыжжам — сферычны купал. Ордэрную пластыку дапаўняюць насычаныя размалёўкі ў тэхніцы грызайль. Ніжняя частка купала запоўнена перспектыўнай архітэктанічнай кампазіцыяй. У люнетах цэнтральнага нефа — маляваныя васьмігранныя плафончыкі. На ветразях, тарцовых сценах трансепта і ў консе апсіды — выявы евангелістаў, святых і анёлаў. Сцены бакавых нефаў дэкарыраваны фрэскавай размалёўкай, якая імітуе скульптурны рэльеф. Гэтак жа выканана размешчанае над уваходам пано-картуш з выявамі двух воінаў са шчытамі і воінскімі атрыбутамі. Над уваходам на трайной аркадзе — хоры, на якіх устаноўлены арган. У сакрысціі меліся партрэты 18 ст. Э.Агінскай і А.Пузыны.

Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін;
фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 62
Гасцей: 62
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.