Субота, 27.07.2024, 03:51

ЛУКОНІЦКІ КАСЦЁЛ СВЯТОГА АРХАНГЕЛА МІХАІЛА

Галоўная »
ЛУКОНІЦКІ КАСЦЁЛ СВЯТОГА АРХАНГЕЛА МІХАІЛА размяшчаецца на паўночны ўсход ад вёскі Луконіца Зэльвенскага раёна Гродзенскай вобласці. Пабудаваны ў 1782 г. з цэглы па фундацыі Я.У.Гумніцкага.


У 1866 г. перароблены на царкву. У 1919 г. храм вернуты католікам, на 1932 г. налічвалася 1562 парафіяніны. Асвячоны 30.08.1935 г. архібіскупам Р.Ялбжыкоўскім. Да 1990-х гг. знаходзіўся ў паўзруйнаваным стане, у 1994 г. адноўлены. Побач з касцёлам пастаўлена мураваная трох’ярусная званіца з купальным верхам; вырашаная ў стылі барока.

Помнік архітэктуры позняга барока. Аднанефавы прамавугольны ў плане храм з пяціграннай апсідай і сакрысціяй з паўночнага боку. Галоўны фасад завершаны прамавугольным шчытом з трохвугольным франтонам і бакавымі валютамі; крапаваны здвоенымі пілястрамі з капітэлямі карынфскага ордэра, прафіляваным карнізам і высокімі панэлямі. Вось сіметрыі адзначана лучковым уваходным праёмам і арачным акном хораў з фігурным сандрыкам. Арачнымі аконнымі праёмамі расчлянёны і бакавыя плоскасныя фасады. Шчыт з лучковым завяршэннем і арачнай нішай у руставанай ліштве ўзведзены і над апсідай, якая дэкарыравана вуглавымі пілястрамі і фігурнай нішай.

Унутры перакрыты крыжовымі скляпеннямі. У нартэксе на трохпралётнай аркадзе і крыжовых скляпеннях знаходзяцца хоры. У тоўшчы сцен галоўнага фасада і сакрысціі вінтавыя лесвіцы на хоры і амбон. Дэкаратыўна-пластычнымі акцэнтамі інтэр'ера з'яўляюцца галоўны і два бакавыя стукавыя алтары.

Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін;
фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 52
Гасцей: 52
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.