Субота, 27.07.2024, 03:47

ЛУННАЎСКІ КАСЦЁЛ СВЯТОЙ ГАННЫ

Галоўная »
ЛУННАЎСКІ КАСЦЁЛ СВЯТОЙ ГАННЫ размяшчаецца ў цэнтры вёскі Лунна Мастоўскага раёна Гродзенскай вобласці. Пабудаваны ў 1782 г. з цэглы. У 1895 г. фундаментальна перабудаваны з бутавага каменю акрамя апсіды.


Помнік архітэктуры неакласіцызму. Прамавугольны ў плане аб'ём пад двухсхільным дахам з пяціграннай апсідай. Архітэктурныя дэталі (ліштвы, карнізы, акантоўка лапатак) пабелены і графічна вылучаны на паліхромным фоне бутавай муроўкі. Складаную трактоўку атрымаў трохвугольны франтон галоўнага фасада, у які ўкампанаваны плоскі ўтрыраваны пілястравы порцік з самастойным франтонам. Уваход вылучаны лучковым парталам і арачным аконным праёмам хораў над ім.

Выцягнутая па падоўжнай восі малітоўная зала падзелена высокімі драўлянымі слупамі (размалёўка імітуе мармуровыя калоны) на тры нефы. Цэнтральны з іх перакрыты драўляным цыліндрычным скляпеннем і аб'яднаны ім з конхавай апсідай. Спалучэннем з плоскай столлю бакавых нефаў у чатырохсценным аб'ёме створана развітая прастора, арганізацыя якой нагадвае старадаўнія каталіцкія базілікі. Ускладняюць інтэр'ер галерэі бакавых сакрысцій і хораў. Мастацкае афармленне дапаўняе размалёўка арнаментальнага фрыза з поясам аб'яднаных гірляндамі медальёнаў, падпружных арак, плафонных разетак. У інтэр'еры сем драўляных неагатычных разных алтароў. Абразы 19 ст. ў стылі акадэмічнага класіцызму «Архангел Міхаіл», «Маці Божая Вастрабрамская», «Маці Божая Адзігітрыя».

Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін;
фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 65
Гасцей: 65
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.