Субота, 27.07.2024, 06:28

МАКАРАЎЦЕНСКІ КАСЦЁЛ УЗВЫШЭННЯ СВЯТОГА КРЫЖА

Галоўная »
МАКАРАЎЦЕНСКІ КАСЦЁЛ УЗВЫШЭННЯ СВЯТОГА КРЫЖА размяшчаецца ў цэнтры вёскі Макараўцы Бераставіцкага раёна Гродзенскай вобласці, на могілках, побач з былой сядзібай пана Хрусціцкага. Пабудаваны ў 1793—95 гг. з дрэва як храм-кальварыя. Побач пастаўлена мураваная званіца.


Архітэктура помніка вырашана ў традыцыях народнага дойлідства. Два рознавялікія ашаляваныя зрубы (асноўны аб'ём і апсіда) накрыты агульным дахам з трохвугольнымі застрэшкамі над стыкамі аб'ёмаў. Маленькія сакрысціі з самастойным пакрыццём. Фасады дэкарыраваны падкарнізнай і падваконнай разной аркатурай, фігурнай рамай і крыжом на фоне шалёўкі франтона «ў елку». Бакавыя фасады расчлянёны высока ўзнятымі прамавугольнымі аконнымі праёмамі і вертыкальнымі брусамі-сцяжкамі ў прасценках.


У інтэр'еры бэлькі з укосінамі пад плоскай столлю візуальна чляняць прастору храма на апсіду, галоўны і бакавыя нефы, нартэкс, галерэю хораў над ім. Пластыка-дэкаратыўным акцэнтам інтэр'ера з'яўляюцца тры драўляныя алтары, выкананыя ў стылі барока. У глыбіні апсіды на высокім подыуме пастаўлена барочная карынфская каланада, якая разам з вязкамі пілястраў нясе крапаваны антаблемент з пуцці. Па баках алтара стукавыя паліхромныя скульптуры святых Пятра і Паўла. Вынесеныя ў залу бакавыя меншыя алтары падобнай мастацка-стылёвай трактоўкі. За ажурнай балюстрадай хораў арган.

Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін;
фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 3
Гасцей: 3
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.