Серада, 24.04.2024, 09:38

МСЦІСЛАЎСКАЯ КЕРАМІКА

Галоўная »
МСЦІСЛАЎСКАЯ КЕРАМІКАганчарныя вырабы мясцовых ганчароў 12 — 19 ст. з Мсціслава.

мсціслаўская кераміка
Мсціслаўская кераміка. Паліваны посуд. 17 ст.

У 12 — 13 ст. выраблялі гаршкі з канаўкай на ўнутранай паверхні, аздобленыя на плечуках хвалістым арнаментам, насечкамі і наколкамі (такі дэкор захоўваўся да 15 ст.).

Посуд 12 — 15 ст. меў на донцах клеймы ў выглядзе крыжоў, кругоў, ромбаў, трохвугольнікаў і інш. 

Посуд канца 16 — пачатку 18 ст. (гаршкі, кубкі, куфлі, збаны, глякі, рынкі, талеркі, міскі) звонку і знутры пакрывалі зялёнай і карычневай палівай; выраблялі і чорназадымлены посуд (гладышы). Вырабы аздаблялі шматрадковым лінейным або хвалістым узорам, радзей штампам, часам упрыгожвалі налепамі ў выглядзе кветак.

У 15 — 18 ст. рабілі і гартаваны посуд.

З сярэдзіны 17 — 18 ст. выраблялі размаляваны посуд (талеркі, паўміскі, збаны, куфлі), аздоблены раслінным арнаментам, паліваныя падсвечнікі, рукамыі, магчыма, люлькі, а таксама цэглу-пальчатку. У 19 ст. асартымент вырабаў звузіўся.

Аўтары: Н.I. Здановіч, A.А. Трусаў
Крыніца: Этнаграфія Беларусі: энцыклапедыя / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя; рэдкалегія: І.П. Шамякін (галоўны рэдактар) [і інш.]. - Мінск: БелСЭ, 1989. - 375 с.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1392]
Здарэнні [464]
Грамадства [468]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 6
Гасцей: 6
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.