Субота, 27.07.2024, 06:38

НАВАЕЛЬНЯ

Галоўная »
НАВАЕЛЬНЯ — гарадскі пасёлак у Дзятлаўскім раёне Гродзенскай вобласці, у сутоку рэк Моўчадзь і Ятранка. За 13 км на ўсход ад г. Дзятлава, чыгуначная станцыя на лініі БаранавічыЛіда. 3,5 тыс. жыхароў (2000).

Чыгуначная станцыя Наваельня
Чыгуначная станцыя

Вядома з 16 ст. як вёска Ельня ў Навагрудскім павеце ВКЛ. З 1795 г. у Расійскай імперыі, з 1801 г. мястэчка Навагрудскага павета Гродзенскай, з 1842 г. Мінскай губерні. З 1884 г. Наваельня чыгуначная станцыя на лініі Вільня — Лунінец. У 1886 г. сяло Дварэцкай воласці Слонімскага павета Гродзенскай губерні, 99 жыхароў, 11 двароў, 2 царквы, карчма. У 1921-39 гг. у складзе Польшчы, у Дварэцкай гміне Слонімскага павета Навагрудскага ваяводства. З 1939 г. у БССР, з 1940 г. цэнтр сельсавета ў Дзятлаўскім раёне. З 1945 г. гарадскі пасёлак, цэнтр Дзятлаўскага раёна (да 1954 г.). У 1962-65 гг. у Навагрудскім раёне.

Мемарыяльная калона
Мемарыяльная калона

Касцёл Найсвяцейшага Сэрца Ісуса
Касцёл Найсвяцейшага Сэрца Ісуса

Царква Раства Багародзіцы
Царква Раства Багародзіцы

Камбікормавы завод, хлебапякарня, сярэдняя школа, школа рабочай моладзі, Дом культуры, 2 бібліятэкі, бальніца, аддзяленне сувязі, камбінат бытавога абслугоўвання, санаторый «Наваельня». Брацкія могілкі і брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан. Помнікі архітэктуры: царква Раства Багародзіцы (1876-79), касцёл Найсвяцейшага Сэрца Ісуса (1936).

Аўтар: Г.М.Новікава
Крыніца: «Беларуская энцыклапедыя»
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.