Субота, 20.04.2024, 16:18

НІКІФАРОЎСКІ Мікалай Якаўлевіч

Галоўная »
Нікіфароўскі Мікалай
НІКІФАРОЎСКІ Мікалай Якаўлевіч [05(17).05.1845 г., в. Вымна Віцебскага раёна — 28.05(10.06).1910 г.], беларускі этнограф і фалькларыст. Правадзейны член Таварыства аматараў прыродазнаўства, антрапалогіі і этнаграфіі Маскоўскага універсітэта (з 1890), Рускага геаграфічнага таварыства (з 1897). Скончыў Віцебскую духоўную семінарыю (1867).

Працаваў настаўнікам народных вучылішчаў і гімназіі ў Віцебску і Віцебскай губерні, у Свіслацкай і Маладзечанскай семінарыях. 3 1860-х г. вывучаў побыт і культуру Беларусі. Больш за 20 гадоў быў карэспандэнтам П.В. Шэйна, з 1890-х г. выступаў з самастойнымі працамі. Апублікаваў каля 20 даследаванняў па этнаграфіі, фальклору і гісторыі Віцебшчыны. Яны — каштоўная крыніца для вывучэння матэрыяльнай і духоўнай культуры беларусаў, іх вуснапаэтычнай творчасці. Грамадскаму побыту і сацыяльна-эканамічнага становішчу розных слаёў і груп сельскага насельніцтва Віцебшчыны прысвяціў серыю публікацый у час. «Этнографическое обозрение» пад агульнай назвай «Нарысы Віцебскай Беларусі» (ч. 1-8, 1892-99): «Старцы», «Дудар і музыка», «Пасобнікі жыхара», «Падданыя пасобнікі», «Пітучыя і прапойцы», «Гульні і гуляючыя», «Бабы, або жонкі», «Збягі, прочкі, вонкі, ухадалы». Пытанні грамадскага побыту насельніцтва закранаў у працы «Старонкі з нядаўняй старыны горада Віцебска» (1899).

Аўтар першай спецыяльнай працы па матэрыяльнай культуры і вытворчай дзейнасці сельскага насельніцтва «Нарысы простанароднага жыцця-быцця ў Віцебскай Беларусі і апісанне прадметаў ужытку (Этнаграфічныя звесткі)» (1895). У першым раздзеле кнігі «Ежа, едзіва, паядуха, прорва, жратва, момна» даў грунтоўную характарыстыку харчавання і класіфікацыю страў, іх прыгатаванне (112 страў), гатункаў хлеба (градавы, пушны, паловы, бульбяны, з раслін); паказаў змены ў народнай кулінарыі ў перыяд капіталізму. другі раздзел прысвечаны разгляду адзення і абутку, іх асобных частак, крою, матэрыялаў, спосабаў нашэння ўпрыгожанняў і інш. Апісаў працоўныя працэсы ад апрацоўкі лёну да пашыву адзення. У трэцім раздзеле даў грунтоўнае апісанне сельскіх пасяленняў, сядзіб, жылля і гаспадарчых пабудоў, іх будаўніцтва і прызначэння, інтэр'ераў жылых памяшканняў, жыццёвых працэсаў і бытавых абставін. У апошнім раздзеле даў характарыстыку земляробства, промыслаў і рамёстваў, прылад працы, прадметаў хатняга ўжытку і інш. Сярод фальклорных прац: зборнікі «Беларускія песні-частушкі» (1911, 2356 частушак), «Простанародныя загадкі» (1898), «Напаўпрыказкі і напаўпрымаўкі, якія ўжываюцца ў Віцебскай Беларусі» (1910 — 13 гг.), «Напаўпрыказкі — напаўпрыслаўкі» (1928). Вераванням, забабонам, абрдам, паданням прысвечаны капітальныя працы Нікіфароўскага. «Простанародныя прыметы і павер'і, прымхлівыя абрады і звычаі, легендарныя паданні пра асобы і мясціны» (1897, 2307 запісаў), «Нячысцікі: Збор простанародных у Віцебскай Беларусі паданняў пра нячыстую сілу» (1907).

Аўтар: В.К. Бандарчык
Крыніца: Этнаграфія Беларусі
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1389]
Здарэнні [464]
Грамадства [468]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 3
Гасцей: 3
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.