Субота, 27.07.2024, 02:41

РОСЬСКІ КАСЦЁЛ НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ТРОЙЦЫ

Галоўная »
РОСЬСКІ КАСЦЁЛ НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ТРОЙЦЫ размяшчаецца ў цэнтры гарадскога пасёлка Рось Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці. Пабудаваны ў 1807 годзе з цэглы. Пасля паўстання 1863—64 гадоў (ксёндз Рамановіч схіляў парафіян далучыцца да паўстанцаў) закрыты, у 1865 годзе гродзенскі губернатар адмовіў графу Сцяпану Патоцкаму ў рамонце храма. У 1877 годзе выданы дазвол на хросныя хады ў межах агароджы храма. У 1908 годзе асобна ў межах агароджы касцёла пастаўлена двух’ярусная мураваная званіца.


Помнік архітэктуры класіцызму. Вырашаны працяглым прамавугольным аб'ёмам з трансептам і паўкруглай апсідай. Над галоўным фасадам двухступеньчаты парапет з фігурным усечаным шчытом. Фасады расшыты гарызантальным рустам, апяразаны спрошчаным карнізам і трыгліфным фрызам.


Унутры прадаўгаватая зала перакрыта драўляным цыліндрычным скляпеннем, уздоўж асновы якога праходзіць абходная галерэя і масіўны карніз з сухарыкамі. Пры ўваходзе залу перасякае пастаўленая на чатыры калоны галерэя хораў з арганам.


Сцены, скляпенні, парапеты хораў і галерэі пакрыты жывапісам на біблейскія сюжэты, архітэктурна-дэкаратыўнай размалёўкай. Па перыметры сцен у арачных нішах размешчаны выявы дванаццаці апосталаў; пад хорамі — чатыры сімвалы евангелістаў у медальёнах; над хорамі — выявы музычных інструментаў. На скляпенні левага трансепта выява «Цуд Міхаіла», у правым — «Маці Божая з дзіцем». Тры драўляныя алтары вырашаны карынфскай каланадай са скульптурамі святых і анёлаў і дэкарыраваны накладной пазалочанай разьбой. Абраз 17 стагоддзя «Маці Божая з дзіцем» (перанесены з капліцы вёскі Мачульна Ваўкавыскага раёна ў 1945 годзе).

Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін;
фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 30
Гасцей: 30
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.