Аўторак, 16.04.2024, 09:22

Галоўная » 2017 » Снежань » 23 » Падарожнічаем разам: горад Нясвіж (Нясвіжскія паркі – частка трэцяя)
15:46
Падарожнічаем разам: горад Нясвіж (Нясвіжскія паркі – частка трэцяя)
Гэтым артыкулам мы скончым наша невялкае падарожжа па паркам Нясвіжска палаца-паркавага комплекса вядомага магнацкага роду Радзівілаў.



Парк Антонія


На большасці графічных і жывапісных выяў XIX стагоддзя Нясвіжскі замак атачаюць толькі рэдкія выпадковыя дрэвы. Яшчэ з часоў Мікалая Крыштафа Радзівіла Сіроткі тэрыторыя вакол замка па ўсіх законах ваеннага мастацтва была расчышчана для паляпшэння агляду і магчымасцяў абстрэлу. Толькі ў пачатку XIX стагоддзя, калі палац канчаткова страціў сваё абарончае значэнне каля ўмацаванняў высадзілі дрэвы. Аднак комплекс паркаў быў закладзены яшчэ пазней з ініцыятывы Марыі Радзівіл дэ Кастэлян. У 1878 годзе пад яе кіраўніцтвам быў закладзены шэраг паркаў. Самы першы з іх, разбіты вакол замка, быў названы Антоніевым у гонар мужа Марыі, князя Антонія Радзівіла, які быў ініцыятарам аднаўлення нясвіжскай рэзідэнцыі пасля дзесяцігоддзяў запусцення.


У парку Антонія было ўпарадкавана размяшчэнне дрэў на былых знешніх лініях абароны, высаджвалі экзатычныя расліны. Дрэвы з’явілісянават на валах замка; тут жа былі разбітыя клумбы з кветкамі.


На жаль, менавіта гэты парк больш за іншыя пацярпеў, вялікая яго частка да сённяшняга дня не захавалася. Цяпер на месцы, дзе раней раслі рэдкія ў нашых шыротах дрэвы і хмызнякі, размяшчаюцца гаспадарчыя пабудовы, басейн і аўтастаянка. Усё гэта было пабудавана пасля вайны, у перыяд, калі палац быў аддадзены пад санаторый.


Вечны агонь і помнік савецкаму салдату

Мемарыяльную кампазіцыю ў памяць пра вызваленне горада ад нямецкіх войскаў ўсталявалі ў Нясвіжы ў пасляваенны час.


Нясвіж быў захоплены нямецкімі войскамі ў канцы чэрвеня 1941 года практычна без бою. Савецкія войскі хутка адступалі, супраціў аказала толькі група з некалькіх дзясяткаў салдат у заходняй частцы горада. Тым не менш, у горадзе і ваколіцах патрапілі ў палон многія салдаты Чырвонай арміі, якія не паспелі адступіць з асноўнымі сіламі.

У перыяд нямецкай акупацыі некалькі дзён у горадзе знаходзіўся штаб 2-й танкавай групы генерала Гудэрыяна. Сам нямецкі генерал у сваіх мемуарах узгадваў пра наведванне палаца. Пасля ўсталявання акупацыйнай адміністрацыі ў горадзе было створана гета, аднак да лета 1942 ўсе габрэі Нясвіжа былі альбо расстраляныя, альбо беглі ў лясы. Быў знішчаны і адзіны ў раёне цыганскі табар. Расстрэльвалі таксама беларусаў і палякаў, пры гэтым не толькі камуністаў і камсамольцаў, але і каталіцкіх святароў. Больш за дзве тысячы жыхароў Нясвіжскага раёна былі накіраваны на прымусовыя работы ў Германію, значная іх частка на радзіму не вярнулася.

Час нямецкай акупацыі скончыўся 2 ліпеня 1944 года, калі ў Нясвіж ўвайшлі савецкія войскі. Гэта былі салдаты 193-й стралковай дывізіі 65-й арміі пад камандаваннем Андрэя Фралянкова і партызаны 27-й брыгады імя Чапаева. Немцы ўпарта абаранялі горад, і падчас штурму савецкія часткі панеслі сур’ёзныя страты. На наступны дзень у горадзе з'явілася некалькі нямецкіх танкаў, якія адыходзілі з усходу. Завязаўся яшчэ адзін бой, але неўзабаве танкі былі адкінутыя назад.

Сёння ў памяць пра тыя падзеі нясвіжане 2 ліпеня святкуюць День горада.

Японскі парк


У 1913 годзе садоўнік Радзівілаў, які прыехаў з Вялікабрытаніі, узяўся за стварэнне новага парка. Тэрыторыю на поўнач ад Старога парка было вырашана арганізаваць у японскім стылі. Планавалася стварыць вузкія звілістыя дарожкі, сад з карлікавых дрэваў і хмызнякоў, а таксама мастацкія кампазіцыі з камянёў. Аднак пачалася Першая сусветная вайна, і задуманае не было рэалізавана ў поўным аб'ёме.

Кінутыя без дагляду карлікавыя дрэвы хутка выраслі ў натуральную велічыню, вярбовая і ліпава-каштанавая алеі захаваліся толькі часткова. Сёння японскі парк – гэта маляўнічы луг з нешматлікімі дрэвамі. Яго цяперашні выгляд вельмі далёкі ад задумак пачатку XX стагоддзя. У паўночнай частцы парка знаходзіцца зарослы чаротам і хмызняком вадаём з мініяцюрным астраўком, куды можна трапіць праз маленькі мосцік.

Нясвіж. Японскі парк

Каля вадаёма знаходзіцца невялікая парадная прыстань, якую ахоўваюць два каменныя ільвы. Пачынаючы з эпохі Адраджэння, у еўрапейскім мастацтве і архітэктуры фігуры львоў выкарыстоўваюцца ў якасці элементаў аздаблення уваходаў ў палацы, а таксама дэталяў паркавых, палацавых і гарадскіх фантанаў. Першы нясвіжскі ардынат, заснавальнік замка Мікалай Крыштаф Радзівіл Сіротка натхняўся архітэктурай Італіі, якую ён часта наведваў у канцы XVI ст. У Нясвіжскім палацы таксама выкарыстоўвалі выявы львоў, у прыватнасці, у якасці аздобы каміна.

За агароджай паркавага комплекса і невялікім полем на поўнач ад Японскага парка знаходзіцца пакрытая лесам Папова горка, дзе, магчыма, да XVI стагоддзя знаходзіўся драўляны замак, папярэднік сучаснага каменнага.

Англійскі парк

У канцы XIX стагоддзя на другім беразе Замкавага става размяшчаўся іпадром. У 1898 годзе Радзівілы вырашылі пашырыць паркавы ансамбль, і на поўдзень ад Марысінага з'явіўся Англійскі парк. Вялікую частку парка займаў газон, а нешматлікія дрэвы ў цэнтральнай частцы былі высаджаныя ў шахматным парадку. Межы парка з трох бакоў, за выключэннем берага сажалкі, былі абсаджаны дрэвамі. Дзякуючы гэтай адкрытай прасторы і цудоўных відаў на палац, Англійскі парк стаў ўлюбёным месцам для конных прагулак княжацкай сям'і і яе гасцей.


Паміж Марысіным і Англійскім паркамі размяшчаецца жывапісная дарога, што вядзе ад дамбы да выхаду з парку. Да сённяшняга дня практычна ў нязменным выглядзе захаваліся ўязная брама і вартоўня. Па абодва бакі ад брамы ўзвышаюцца велічныя дрэвы. Каля брамы i вартоўні праходзіць дубовая алея.

Марысін парк

У 1898 году, калі асноўная частка работ па ўладкаванню Старога парка была завершана, Марыя Радзівіл дэ Кастэлян засяродзілася на ўпарадкаванні другога берага Дзікага става. Там яна вырашыла стварыць новы парк, які быў названы Марысіным. Назва гэтага парку звязана не толькі з імем яго заснавальніцы, але і з рамантычнай легендай.

Нясвіж. Паркавая дарога

У сястры аднаго з Радзівілаў была дачка Марыя, дзяцінства якой прайшло ў маёнтку бацькоў паблізу Клецка. Дачка магутных магнатаў і сын простага селяніна Ян пасябравалі і яшчэ ў дзіцячыя гады далі клятву не разлучацца ніколі ў жыцці. Пасля ранняй смерці бацькоў, Марыю ўзялі на выхаванне ў Нясвіжскі замак. Гаспадары замка вырашылі ажаніць Марыю і свайго хворага сына і такім чынам далучыць багаты пасаг пляменніцы да багацця нясвіжскіх Радзівілаў.

У замку працавалі садоўнікі, майстры паркавай архітэктуры. Яны шукалі здольную мясцовую моладзь, якую пасылалі за мяжу, каб яны знаёміліся з паркавай культурай еўрапейскіх краін. У лік такіх трапіў і прыгажун Ян. Ён прабыў за мяжой чатыры гады, шмат чытаў, вывучыўся іграць на скрыпцы.


Ян і Марыя выпадкова сустрэліся ізноў. Маладыя людзі задумалі ўзяць шлюб без дазволу сваякоў. Іх таямніца стала вядомай гаспадарам замка, калі ў Марыі павінна было нарадзіцца дзіця, і яна вырашыла больш не хаваць свае пачуцці. Нясвіжскія гаспадары абвясцілі Марыю псіхічна хворай і змясцілі ў адну з вежаў замка. Там Марыя нарадзіла дзяўчынку, якую назвала Марысяй. Але маці, якая яшчэ ляжала ў гарачцы, разлучылі з маленькай дачкой. Некалькі дзён няшчасная нічога не ведала пра лёс Яна і Марысі. Але аднойчы ноччу ў вежу прабралася пакаёўка і паведаміла, што Яна і маленькую Марыю забілі. Бедная маці рвала на сабе валасы, так крычала ад болю і роспачы, што хутка страціла сілы і прытомнасць. Пры двары паведамілі, што яна памерла ў выніку псіхічнага захворвання і як мага хутчэй пахавалі. Так трагічна абарвалася жыццё закаханых. Але памяць аб іх жыла сярод людзей.

Да гэтай легендзе звярнулася і Марыя дэ Кастеллян пры закладцы гэтага парку, і рэстаўратары пры яго рэканструкцыі.


Асноўную працу па стварэнні Марысінага парка правёў галоўны садоўнік Андрэй Пастарэмчык. У Марысіным парку вялікая ўвага надавалася стварэнню маляўнічага ландшафту. Тут размяшчаецца цэлая сістэма жывапісных каналаў, штучны ручай і сажалка з востравам. У сэрцы парка размешчаны кляновыя і ліпавыя алеі, якія сыходзяцца каля абеліска.


Паблізу берага сажалкі праходзіць канал, які некалькі сотняў метраў праходзіць пад зямлёй і злучаецца з Круглай сажалкай. Падземны канал некалькі разоў выходзіць на паверхню і, згодна з сучаснай канцэпцыі парка, называецца «Падземнай ракой Стыкс». Стыкс – так згодна са старажытнагрэчаскай міфалогіі называлася падземная рака, якая аддзяляла Аід, царства мёртвых, ад свету жывых. Стыкс і Круглая сажалка размяшчаюцца ніжэй за ўзровень Дзікай сажалкі, таму паміж імі існуе серыя невялікіх дэкаратыўных вадаспадаў.



У Марысіным парку акцэнт быў зроблены на стварэнні непаўторнай лірычнай атмасферы. Як помнік рамантычным легендам з'явіўся астравок пасярод ціхага стаўка, які атрымаў назву Востраў Кахання. Пазней, падчас рэканструкцыі парку ў 1980-х гадах на Востраве Кахання была ўсталяваная скульптура, якая паказвае двух закаханых – своеасаблівая ілюстрацыя легенды пра князёўну Марысю. Атачае скульптуру антычная каланада, якая падкрэслівае арыстакратычнае мінулае паркаў.


У сярэдзіне Марысінага парку захаваўся чатырохгранны абеліск з флюгерам, на якім напісана: «Marysin 1898» ў памяць аб закладцы парку.


Тут калісьці быў невялікі вадаспад пад назвай «Слёзы Марыі», ручай, які меў такую ж назву, і вялікі камень з дзіркай пасярэдзіне, які лічыўся «Пярсцёнкам Марыі». Недалёка ад абеліска, на другім беразе стаўка, знаходзілася бронзавая скульптурная група – фантан «Георгій Пераможца забівае змея». З раны пераможанай пачвары цякла вада. На жаль, фантан не захаваўся.


Недалёка ад абеліска паміж дрэў бачная белая фігура – гэта скульптура, якая паказвае легендарную князёўну Марыю.

Нясвіж. Марысін парк. Скульптура Марыі

Турысты не часта турбуюць яе спакой: Марысін парк – самы ціхі і рамантычны з усіх нясвіжскіх паркаў.


Чытаць таксама:
Катэгорыя: Падарожнічаем разам | Праглядаў: 1217 | Дабавіў: vitalis | Тэгі: падарожнічаем разам, Нясвіжскі замак, Нясвіж
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1386]
Здарэнні [464]
Грамадства [467]
Эканоміка [36]
Транспарт [142]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Снежань 2017  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 3
Гасцей: 3
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.