Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход | RSS | Панядзелак, 16.09.2024, 03:27 | ||||||||||||||||||||||||||||||||
БУДЧАГалоўная »БУДЧА (Будча - русс.) — вёска ў складзе Чудзінскага с/с, за 30 км на ўсход ад горада і чыгуначнай станцыі Ганцавічы на лініі Лунінец — Баранавічы. 767 жыхароў (14.10.2009 г.), на сакавік 2015 года 666 жыхароў. Уезд з боку вёскі Чудзін Уезд з боку вёскі Чудзін па старой дарозе Вядома з XVI ст. як паселішча ў шляхецкай уласнасці ў Новагародскім ваяводстве ВКЛ. У XIX — пачатку XX ст. сяло Круговіцкай воласці Слуцкага павета Мінскай губерні. У 1886 г. 47 двароў, 458 жыхароў, царква. У 1896 г. пабудавана новая драўляная царква. Паводле перапісу 1897 г. — 94 двары, 619 жыхароў, царква, хлебазапасны магазін, піцейны дом. У 1909 г. — 106 двароў, больш як 700 жыхароў, царква і земскае народнае вучылішча. Савецкая ўлада ўстаноўлена ў лістападзе 1917 г. У лютым 1918 г. акупіравана германскімі войскамі, з сакавіка 1919 г. — войскамі Польшчы. Савецкая ўлада аднаўлялася ў пачатку 1919 г. і ў ліпені — жніўні 1920 г. З 1921 г. ў складзе Польшчы, вёска Круговіцкай гміны Лунінецкага павета Палескага ваяводства, 174 дамы, 957 жыхароў (з іх 951 праваслаўны). З 1939 г. ў складзе БССР, з 1940 г. вёска ў Чудзінскім с/с Ганцавіцкага раёна Пінскай вобласці. У 1940 г. 320 двароў, 1321 жыхар. У Вялікую Айчынную вайну з 1941 г. да 07.07.1944 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі; у ваколіцах вёскі дзейнічалі партызаны брыгады імя Леніна Пінскага злучэння. На фронце і ў партызанах загінулі ў баях ці прапалі без вестак, памерлі ад ран 73 воіны-аднавяскоўцы. З 08.01.1954 г. ў Брэсцкай вобласці, з 25.11 1962 г. да 30.07.1966 г. ў Ляхавіцкім раёне. Паводле перапісу 1959 г. ў Будчы 1460 жыхароў. У 1970 г. 1479 жыхароў. Cярэдняя школа-дзіцячы сад У вёсцы працуюць комплексны прыёмны пункт бытавога абслугоўвання, сярэдняя школа-дзіцячы сад, фельчарска-акушэрскі пункт, сельскі клуб, бібліятэка, аддзяленне сувязі, аўтаматычная тэлефонная станцыя, гандлёвы цэнтр. Праўленне СВК "Будча" Гандлёвы цэнтр Магазін У цэнтры вёскі два помніка — скульптура воіна і абеліск на ўшанаванне памяці землякоў, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну. Пастаўленыя ў 1962 г. 23 жніўня 2015 года па завулку Цэнтральным устаноўлены памятны знак у гонар 500-годдзя першага згадвання вёскі Будча ў пісьмовых крыніцах. Памятны знак Паўночная частка забудовы выходзіць да ракі Лань, паўднёвая да аўтадарогі Чудзін — Агарэвічы. Рака Лань Аснову забудовы складаюць 3 паралельныя вуліцы, арыентаваныя з поўдня на паўночны ўсход (рознай даўжыні, 2 з іх на поўдні змыкаюцца), злучаныя ў цэнтры і паўночнай частцы вуліцамі, арыентаванымі з паўночнага захаду на усход. Вуліца Савецкая
|
|