Субота, 27.07.2024, 03:20

АДЭЛЬСКІ КАСЦЁЛ УНЕБАЎЗЯЦЦЯ НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ДЗЕВЫ МАРЫІ

Галоўная »
АДЭЛЬСКІ КАСЦЁЛ УНЕБАЎЗЯЦЦЯ НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ДЗЕВЫ МАРЫІ размяшчаецца ў цэнтры вёскі Адэльск Гродзенскага раёна. Пабудаваны ў 1700 г. з дрэва на месцы касцёла, заснаванага ў 1601 г. польскім каралём Жыгімонтам III (парафія заснавана ў 1490 г.).


Першы інвентарны вопіс касцёла складзены ў 1782 г. У 1808 г. пры касцёле пастаўлена новая драўляная плябанія. Да сярэдзіны 19 ст. храм прыйшоў у аварыйны стан. У 1887 і 1898 гг. адноўлены без страты першапачатковага архітэктурна-стылёвага вобліку. На 1886 г. налічвалася 1242 парафіяніны, на 1895 г. — 841, на 1997 г. — 1930. Адноўлены ў 1898 г. — нанава ашаляваны без парушэння барочнай стылёвай першаасновы. У 1992 г. капітальна адрамантаваны. Прыпісная капліца ў в. Падліпкі.

Помнік манументальнага народнага дойлідства з рысамі стылю барока. Узведзены па канону трохнефавай базілікі. У аснове будынка — прадаўгаваты і высокі прамавугольны зруб цэнтральнага нефа з пяцісценнай апсідай, накрыты вальмавым дахам з ківорыем (шатром) фігурнай барочнай формы. Яруснае нарастанне ствараецца больш нізкімі бакавымі нефамі і кароткімі крыламі трансепта пад аднасхільнымі дахамі. Іх дынамічны рух узмацняецца вертыкальнай шалёўкай і брусамі-сцяжкамі па баках высока ўзнятых арачных вокнаў-біфорыумаў.

Унутраная прастора, падзеленая дзвюма пяціслуповымі аркадамі на тры нефы, мае глыбінна развітую, падоўжана выцягнутую кампазіцыю. Ансамбль з пяці драўляных алтароў — магутны мастацка-дэкаратыўны акорд у лапідарнай па архітэктуры малітоўнай зале. Архітэктоніку двухярусных алтароў утвараюць карынфская каланада, разарваныя антаблементы, прафіляваныя карнізы, якія арганічна спалучаюцца з круглай драўлянай скульптурай і ажурнай арнаментальнай разьбой. Ёй акаймаваны шырокафарматныя алтарныя абразы. На сценах залы навешаны 12 стацый з цыкла «Крыжовы шлях Хрыста» (гіпсатура, 19 ст.). На выступаючай і адкрытай у залу вялікай аркай трохграннай галерэі хораў устаноўлены арган, дэкарыраваны барочным франтонам. На левым слупе прэсбітэрыя навешаны гранёны амбон.

У канцы 19 ст. касцёл абкружаны бутавай агароджай з брамай у выглядзе гатычнай трохпралётнай стральчатай аркады. Каля яе ў 1877 г. ўзведзена мураваная званіца, трактаваная ў суровых крапасных формах: глухія сцены чатырохграннай вежы пад нізкім шатровым дахам толькі ў верхнім ярусе-звоне прарэзаны лучковымі праёмамі. Побач з храмам надмагілле са скульптурай Хрыста.

Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін;
фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008.— 488 с.: іл.

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 41
Гасцей: 41
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.