Субота, 27.07.2024, 03:42

ДУДАЎСКІ КАСЦЁЛ НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ДЗЕВЫ МАРЫІ

Галоўная »
ДУДАЎСКІ КАСЦЁЛ НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ДЗЕВЫ МАРЫІ размяшчаецца каля могілак на паўночнай ускраіне вёскі Дуды Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці. Пабудаваны ў 1772 г. з дрэва на месцы касцёла 1608 г., асвячоны ў 1781 г. біскупам Т.Зелянковічам. Закрыты ў 1959 г. (прыстасаваны пад склад), вернуты парафіянам у 1983 г., адбудаваны ў 1990 г. Побач з храмам пастаўлена двух’ярусная драўляная званіца, накрытая шатром.


Помнік драўлянай архітэктуры барока. Двухвежавы аднанефавы храм з пяціграннай апсідай і бакавымі сакрысціямі. Агульны двухсхільны ўвагнуты ў аснове гонтавы дах над апсідай пераходзіць у вальмавы. Шматпланавасць і дынамічны сілуэт галоўнаму фасаду надаюць бакавыя чацверыковыя шатровыя вежы і трохвугольны франтон паміж імі над цэнтральным шчытом. Першапачаткова трэція ярусы вежаў завяршаліся фігурнымі шатрамі з заломам і цыбулепадобнымі галоўкамі на васьмігранных барабанах. Вежачкай завяршаўся дах над прэсбітэрыем. Рысы барока праявіліся ў лучковым малюнку аконных праёмаў на фоне вертыкальнай шалёўкі. Імі рытмічна члянёны бакавыя фасады з вертыкальнымі брусамі-сцяжкамі ў прасценках.

Корабавае скляпенне, размаляванае арнаментыкай у стылі мадэрн, аб'ядноўвае малітоўную залу і апсіду ў суцэльную дынамічна скіраваную да апсіды прастору. На фоне гарызантальнай шалёўкі сцен моцны архітэктурна-скульптурны акцэнт ствараюць тры драўляныя барочныя алтары. Цэнтральны — двух’ярусны, узняты на высокі пастамент, вырашаны дзвумя калонамі карынфскага ордэра, якія нясуць тонка прафіляваны антаблемент, фланкіраваны скульптурамі анёлаў. У завяршэнні алтара — прамавугольны пілястравы шчыт з гарэльефнай выявай «Укрыжыванне» і размалёўкай «Усёбачнае Вока» на скляпенні апсіды. Плоскасці алтара запоўнены накладной драўлянай разьбой. У яго цэнтры размешчаны абраз «Маці Божая з дзіцем» (18 ст.) у барочнай разной раме. Кампазіцыя і дэкор бакавых алтароў паўтараюць цэнтральны, але адрозніваюцца ракайльнымі фігурнымі шчытамі ў завяршэнні. Алтары ўпрыгожаны накладной пазалочанай драўлянай разьбой, якой пакрыта і кафедра драўлянага амбона. Над нартэксам балюстрадная галерэя хораў з арганам.

Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін;
фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 53
Гасцей: 53
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.