Пятніца, 29.03.2024, 14:41

КЛЕЦКІ КАСЦЁЛ ЗВЕСТАВАННЯ НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ДЗЕВЕ МАРЫІ І КЛЯШТАР ДАМІНІКАНЦАЎ

Галоўная »
КЛЕЦКІ КАСЦЁЛ ЗВЕСТАВАННЯ НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ДЗЕВЕ МАРЫІ І КЛЯШТАР ДАМІНІКАНЦАЎ размяшчаецца ў цэнтры горада Клецк Мінскай вобласці. Кляштар заснаваны ў пачатку 1683 г. скарбнікам навагрудскім Е.К.Булгакам і яго жонкай Кларай (з Галтоўскіх). У тым жа годзе па фундацыі маршалка літоўскага князя С.К.Радзівіла драўляны касцёл замянілі на мураваны, асвячоны 06.06.1684 г. У 1784—1810 гг. пабудаваны мураваны жылы корпус.



Кляштар абдарылі зямлёй і капіталам Ю.Булгак і мінскі кашталян князь А.Сангушка. У 1730 г. і 1811 г. кляштар атрымаў грашовыя ахвяраванні ад Марціна і Іосіфа Радзівілаў. Да 1796 г. манахам выплочвалася 7% прыбытку з Ракаўскага графства (паводле распараджэння жонкі С.Радзівіла). У 1795 г. М.Адахоўскі заснаваў пры кляштары школу на 10 навучэнцаў шляхецкага паходжання і шпіталь.

У 1832 г. кляштар закрыты, касцёл пераабсталяваны пад Васкрасенскую царкву. У 1854 г. яе адрамантаваў за ўласны кошт князь Л.Радзівіл. Быў створаны драўляны іканастас з 13 абразоў. У савецкі час касцёл закрыты. Цяпер адноўлены, дзейнічае.


Кaсцёл — помнік архітэктуры барока. Магутны прамавугольны неф і паўкруглая апсіда накрыты агульным высокім дахам. Галоўны фасад з дзвюма чатырохграннымі шатровымі вежамі выходзіць на плошчу. Фланкіраваная вежамі плоскасць галоўнага фасада была завершана трохвугольным франтонам на высокім атыку і насычана барочнай пластыкай — шырокімі пілястрамі, карнізнымі паясамі, разеткамі, лучковымі і арачнымі нішамі са скульптурай (не захаваліся) і раскрапаванымі трохвугольнымі франтонамі. Бакавыя фасады вырашаны плоскасна, расчлянёны двумя ярусамі прамавугольных аконных праёмаў і шырокімі лапаткамі ў прасценках. Элемент асіметрыі ў аб'ёмную кампазіцыю ўносіць невялікая паўночная сакрысція.


Жылы корпус вырашаны такімі ж сціплымі архітэктурна-пластычнымі сродкамі. Двухпавярховы прамавугольны ў плане будынак пад вальмавым дахам надзелены рытмам прамавугольных аконных праёмаў і лапатак у прасценках, якія падтрымліваюць буйны апяразваючы карніз. Утульныя келлі за метровымі сценамі і пад крыжовымі скляпеннямі (на другім паверсе плоская столь) традыцыйна аб'яднаны прадаўгаватай галерэяй з тарцовай двухмаршавай лесвіцай. Пад будынкам скляпеністыя падвалы.

Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін;
фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1380]
Здарэнні [462]
Грамадства [465]
Эканоміка [36]
Транспарт [141]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Сакавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 4
Гасцей: 4
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.