Субота, 27.07.2024, 03:08

КРАСНЕНСКІ КАСЦЁЛ

Галоўная »
КРАСНЕНСКІ КАСЦЁЛ размяшчаецца на ўзвышшы ў паўночнай частцы вёскі Краснае Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці. Пабудаваны ў 1912 г. з цэглы (дата на фасадзе). У 1988—90 гг. рэстаўрыраваны і перададзены вернікам. Папярэдні храм скасаваны ў 1863 г.


Першапачатковы драўляны касцёл згадваецца пад 1500 г. як заснаваны каралём Аляксандрам Ягелончыкам. Быў зруйнаваны падчас руска-польскай вайны 1654—67 гг. Новы драўляны храм быў узведзены ў 1695 г. ксяндзом М.Юшкевічам. У 1800 г. на яго месцы ксяндзом К.Харэвічам пачата будаўніцтва мураванага храма, які быў асвячоны толькі ў 1858 г., але ў 1863 г. быў закрыты і перабудаваны ў праваслаўную царкву. Толькі ў 1905 г. парафіяне сталі збіраць сродкі на стварэнне сваёй святыні. У 1908 г. была збудавана драўляная капліца і закладзены мураваны храм, будаўніцтва якога было скончана ў 1912 г.

Помнік архітэктуры неаготыкі. Трохнефавая аднавежавая базіліка. Яго чырвонацагляны аб'ём мае гатычную вертыкальна накіраваную кампазіцыю, асноўную ролю ў якой адыгрывае трох’ярусная чатырохгранная шатровая званіца ў цэнтры галоўнага фасада. З яго вертыкальным дынамізмам кантрастуе выцягнуты па гарызанталі «карабель» храма з яруснай трактоўкай алтарнага фасада — больш нізкімі пяціграннай апсідай і бакавымі сакрысціямі. Галоўны ўваход вырашаны шырокім стральчатым парталам, над якім размешчана вялікае акно-ружа. Цяжкую масу будынка візуальна аблягчаюць вузкія і высокія стральчатыя праёмы, ажурная аркатура, вокны-біфорыумы, прасценкавыя контрфорсы і вытанчаныя нішы, што ствараюць рытміку бакавых фасадаў. Двухсхільны дах над алтарнай часткай завершаны невялікай сігнатуркай.

Трохнефавая зала касцёла перакрыта крыжовымі скляпеннямі на падпружных арках, абапёртых на чатыры магутныя пілоны. Пры ўваходзе над нартэксам устаноўлена галерэя для аргана. Нефы завершаны трымя алтарамі неагатычнай стылёвай трактоўкі: цэнтральны ў гонар «Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі», левы «Святога Антонія», правы «Святога Казіміра».

Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін;
фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 54
Гасцей: 54
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.