Субота, 27.07.2024, 02:23

ЛЯДСКІ КАСЦЁЛ СВЯТОГА СТАНІСЛАВА

Галоўная »
ЛЯДСКІ КАСЦЁЛ СВЯТОГА СТАНІСЛАВА размяшчаецца ў цэнтры вёскі Лядск Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці. Пабудаваны ў 1896—1905 гг. з цэглы. Абкружаны бутавай агароджай.


Помнік архітэктуры неаготыкі. Прамавугольны ў плане неатынкаваны аб'ём пераходзіць у ніжэйшую пяцігранную апсіду. Накрыты двухсхільным дахам, які па цэнтры вільчыка і над апсідай фланкіраваны чацверыковымі шатровымі сігнатуркамі-фіяламі. Будынак узняты на высокі цокаль, выкладзены з буйных вапнавых блокаў, на якіх змешчаны імёны фундатараў і ахвяравальнікаў. На галоўным фасадзе ўзвышаецца двух’ярусная званіца (чацвярык на васьмерыку), завершаная высокім шатром. Фасады прарэзаны вітражнымі вокнамі-біфорыумамі з «ружамі» ў агульных стральчатых, выкладзеных лякальнай цэглай ліштвах; дэкарыраваны аркатурнымі паясамі, круглымі разеткамі-трохліснікамі, раскрапаваны лапаткамі. Галоўны і два бакавыя ўваходы аформлены стральчатымі перспектыўнымі парталамі.


Унутры зала размежавана слупамі на тры нефы, перакрытыя крыжовымі скляпеннямі. Над уваходным трохгранным эркерам антрэсоль хораў. Галоўны і бакавыя драўляныя алтары, амбон выкананы ў стылі неаготыкі. Тымпан стральчатай аркі прэсбітэрыя запоўнены сюжэтным роспісам «Хрыстос з прадстаячымі». Уздоўж сцен навешаны гіпсавыя пано-стацыі на тэму «Хрэсны ход».

Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін;
фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 13
Гасцей: 13
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.