Субота, 27.07.2024, 02:35

ПАДНЕВІЦКАЯ КАПЛІЦА

Галоўная »
ПАДНЕВІЦКАЯ КАПЛІЦА размяшчаецца за 2 км на ўсход ад вёскі Падневічы Валожынскага раёна Мінскай вобласці, на могілках, каля шашы Івянец—Ракаў. Пабудавана ў 1852 годзе з бутавага каменю як родавая пахавальня мясцовых памешчыкаў Жаброўскіх.


Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-гатычнага стылю. Кампактны прамавугольны ў плане зальны будынак з яруснай чацверыковай шатровай званіцай на галоўным фасадзе. Двухсхільны дах з невялікімі вальмамі над алтарнай часткай завершаны чатырохслуповай вежачкай з увагнутым шатром. Алтарная сцяна вызначана невялікімі скосамі вуглоў будынка. Уваход размешчаны ў глыбокай нішы першага яруса званіцы і вырашаны, як і вокны капліцы, спічастым праёмам. На паліхромнай бутавай муроўцы сцен вылучаюцца пабеленыя дэталі архітэктурнага дэкору: лапаткі, ліштвы аконных праёмаў, прафіляваны карніз з сухарыкамі.

Унутраная прастора перакрыта цыліндрычным скляпеннем з падпружнымі аркамі і люнетамі. Атынкаваныя сцены крапаваны пілястрамі, над якімі па перыметры залы праходзіць прафіляваны карніз. Двух’ярусны алтар вырашаны лучковай нішай з бакавымі паўкалонамі і фігурным пастаментам. Над уваходам на двух калонах драўляная галерэя хораў. У тоўшчы сцяны вітая лесвіца на званіцу. Падлога выкладзена васьміграннай керамічнай пліткай шэрага колеру.

Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін;
фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 26
Гасцей: 26
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.