Субота, 27.07.2024, 03:40

ПАНО

Галоўная »
ПАНО (франц. panneau ад лац. pannus кавалак тканіны) — 1) частка сцяны, абмежаваная стужкай арнаменту ці лепкай і запоўненая жывапіснай ці скульптурнай выявай;

2) жывапісны твор дэкаратыўнага характару, а таксама мазаічныя, ляпныя, разныя, тканыя, вышываныя, вязаныя, плеценыя і іншыя кампазіцыі з металу, шкла, керамікі, дрэва, лёну, канопляў, саломы і іншага, прызначаныя для аздаблення пэўнага ўчастка сцяны (насценнае пано) або столі (плафон).

Пано аздаблялі сцены культавых і грамадзянскіх збудаванняў у старажытным Егіпце і антычнай Грэцыі. Мастацтва пано дасягнула значнага росквіту ў Заходняй Еўропе ў XVII — XVIII стст.

На тэрыторыі Беларусі вядомае з XVII ст. (скульптурнае пано ў касцёле аўгусцінцаў у Міхалішках, Астравецкі раён; жывапіснае пано ў галоўным алтары касцёла францысканцаў у Гальшанах, Ашмянскі раён). 3 XVIII ст. пано шырока ўжываліся ў рэзідэнцыях магнатаў — Нясвіжскім замку, Старым замку ў Гродне (XVIII ст.), інш.

У савецкі час пано пачалі ўпрыгожваць інтэр'еры грамадскіх будынкаў: жывапісныя пано «Народныя майстры » ў канферэнц-зале Беларускага таварыства дружбы і культурнай сувязі з замежнымі краінамі (1955 г., I. Ахрэмчык, I. Давідовіч) і ў Літаратурным музеі Янкі Купалы на тэмы твораў народнага паэта (1972 г., Л. Асецкі), мазаічнае пано ў фае Палаца культуры Мінскага камвольнага камбіната (1964 г., У. Стальмашонак, Г. Вашчанка), у тэхніцы васковага жывапісу «Асветнікі» ў Доме настаўніка (цяпер Ліцэй БДУ; 1976, Г. Вашчанка) і «Стары і новы Вільнюс» у кінатэатры «Вільнюс» (1976 г., С. Каткова, 3. Літвінава), у тэхніцы пляцення і вязання «Світанне» ў фае Беларускай сельскагаспадарчай бібліятэкі (1977 г., Л. Скрыпнічэнка), у тэхніцы падглазурнай размалёўкі «Садоўніцы» ў кафэ «Планета» (1980 г., Я. Кузняцоў) — усе ў Мінску; керамічнае «Старажытны Віцебск» у вестыбюлі гасцініцы «Віцебск» у Віцебску (1974 г., Г. Шутаў, Б. Кузмічоў), у тэхніцы разьбы па дрэве «Вяселле» ў рэстаране «Інтурыст» у Брэсце (1975 г., I. Хоміч), у тэхніцы інтарсіі «Гісторыя развіцця пошты» ў будынку гарадскога вузла сувязі г. Жодзіна (1980 г., А. і П. Гапак), у тэхніцы маёлікі ў будынку раённага вузла сувязі ў Дзяржынску (1980 г., В. Данчук), тэхніцы тэмперы ў рэстаране «Папараць-кветка» ў г. Маладзечна (1984 г., Л. Хобатаў), пано ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі (У. Крываблоцкі і іншыя) ды іншыя.

Крыніца: «Краязнаўчая газета» №36 (677) верасень 2017 год
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 44
Гасцей: 44
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.