Субота, 27.07.2024, 03:02

ПЯРШАЙСКІ КАСЦЁЛ СВЯТОГА ЮРЫЯ

Галоўная »
ПЯРШАЙСКІ КАСЦЁЛ СВЯТОГА ЮРЫЯ размяшчаецца ў цэнтры вёскі Пяршаі Валожынскага раёна Мінскай вобласці. Пабудаваны ў 1933 годзе з цэглы намаганнямі графа В.Тышкевіча і ксяндза Петраша, асвячоны 19.11.1933 года пінскім біскупам Казімірам Букрабам. Пасля Вялікай Айчыннай вайны закрыты, прыстасаваны пад кінатэатр. У 1990-я гады адноўлены. За касцёлам насупраць апсіды пастаўлены гранітны помнік з барэльефамі блажэнных Ахілеса і Германа — жыхароў вёскі, трагічна загінуўшых у 1943 годзе.


Помнік архітэктуры неараманскага стылю. Прамавугольны ў плане трохнефавы аб'ём накрыты двухсхільным дахам; алтарная частка паўцыркульная з бакавымі сакрысціямі. На галоўным фасадзе шырокі рызаліт з двухгранным шчытом, фланкіраваным надбудаванымі ў апошні час з сілікатнай цэглы дзвюма бакавымі васьмерыковымі шатровымі вежамі-званіцамі. У цэнтры верхняга яруса рызаліту шырокая арачная ніша, якая аб'ядноўвае тры арачныя аконныя праёмы; пад імі трохарачная двухпілонная лоджыя галоўнага ўвахода. Сцены абапал рызаліта завершаны прамавугольнымі атыкамі з зубчастымі фрызамі. Астатнія фасады вырашаны плоскасна, рытмічна расчлянёны пілястрамі, прамавугольнымі аконнымі праёмамі, апяразаны карнізам і цягай простага профілю. Зала храма перакрыта плоскай столлю, апсіда — конхай з люнетамі.

Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін;
фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 45
Гасцей: 45
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.