Субота, 27.07.2024, 02:38

РАДАШКОВІЦКІ КАСЦЁЛ НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ТРОЙЦЫ

Галоўная »
РАДАШКОВІЦКІ КАСЦЁЛ НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ТРОЙЦЫ размяшчаецца ў паўднёва-ўсходняй частцы гарадскога пасёлка Радашковічы Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці на вуліцы Савецкай. Пабудаваны ў 1850 годзе з цэглы.


Першы каталіцкі храм тут заснаваны ў 1447 годзе віленскім кашталянам Пятром Гедыгольдавічам. У 1734 годзе быў пабудаваны новы касцёл. У існуючым касцёле хрысцілі Янку Купалу. Закрыты ў 1946 годзе і прыстасаваны пад вытворчы корпус. У 1990 годзе перададзены вернікам. Перад касцёлам размешчана трохарачная брама з лучковым франтонам і паўкалонамі на фасадзе.

Помнік архітэктуры позняга класіцызму. Трохнефавая двухвежавая базіліка з паўкруглай апсідай і бакавымі сакрысціямі. Асноўны, прамавугольны ў плане аб'ём накрыты двухсхільным дахам з невялікім ліхтаром, выцягнутая па падоўжнай восі апсіда — больш нізкім двухсхільным дахам. Цэнтр сіметрычнага галоўнага фасада вылучаны глыбокім рызалітам і завершаны двухсхільным шчытом. Квадратныя ў сячэнні чатырох’ярусныя вежы выступаюць з асноўнага аб'ёму, дэкарыраваны скразнымі арачнымі праёмамі, круглымі люкарнамі, завершаны шлемападобнымі купаламі. Бакавыя плоскасныя фасады рытмічна члянёны высокімі арачнымі аконнымі праёмамі з броўкамі і шырокімі пілястрамі ў прасценках.

Унутраная прастора члянёна двумя радамі квадратных у сячэнні слупоў на тры нефы, перакрытыя ажурнай повяззю скляпенняў — цыліндрычным у цэнтральным, крыжовымі ў бакавых нефах, конхай у апсідзе. Сцены крапаваны пілястрамі, на якія абапіраюцца магутныя падпружныя аркі, буйнымі карнізамі. У нартэксе галерэя хораў, на якіх быў арган. Часткова захавалася керамічная арнаментаваная падлога ў апсідзе.

Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін;
фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 20
Гасцей: 20
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.