Субота, 27.07.2024, 02:26

ВЯЛІКАБЕРАСТАВІЦКІ КАСЦЁЛ ВІЗІТАЦЫІ НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ДЗЕВЫ МАРЫІ

Галоўная »
ВЯЛІКАБЕРАСТАВІЦКІ КАСЦЁЛ ВІЗІТАЦЫІ НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ДЗЕВЫ МАРЫІ размяшчаецца на цэнтральный плошчы гарадскога пасёлка Вялікая Бераставіца Гродзенскай вобласці.


У 1615 г. ўладальнік мястэчка Геранім Хадкевіч заснаваў тут місію кармелітаў, якія валодалі драўляным касцёлам. Пасля гібелі храма ў выніку пажару 1741 г. па фундацыі кракаўскага кашталяна Юрыя Мнішка быў узведены існуючы цяпер касцёл. 3 1794 г. пры касцёле існаваў шпіталь і школа, фундаваныя Ю.Патоцкай. Закрыты паводле загада віленскага генерал-губернатара М.Мураўёва з перадачай маёмасці ў іншыя касцёлы (ксёндз І.Казлоўскі адзін з першых вясной 1862 г. уступіў у Гродзенскую рэвалюцыйную арганізацыю і прыняў актыўны ўдзел у яе стварэнні, прыводзіў да прысягі ўдзельнікаў будучага паўстання,). 3 1866 г. — праваслаўная царква, у 1920—39 гг. — зноў касцёл.

Помнік архітэктуры ранняга барока. Пабудаваны паводле канона трохнефавай базілікі з трансептам, паўкруглай апсідай і дзвумя нізкімі сакрысціямі па баках. Плоскасны галоўны фасад расчлянёны пілястрамі на тры часткі і завершаны прамавугольным атыкам з трохвугольным франтонам. Шматпланавую кампазіцыю атрымалі бакавыя фасады: нізкія бакавыя нефы і сакрысціі кантрастуюць з двух'ярусным цэнтральным нефам і крыламі трансепта пад вальмавым дахам. Пілястравая крапоўка прасценкаў лучковых аконных праёмаў выкарыстана і на астатніх фасадах храма, апяразаных раскрапаваным антаблементам.

Унутраная прастора расчлянёна чатырмя масіўнымі слупамі на тры нефы. Цэнтральны неф павышаны, перакрыты цыліндрычным скляпеннем на распалубках і конхай у алтарнай частцы. Бакавыя нефы адкрываюцца ў цэнтральны арачнымі прасветамі і перакрыты крыжовымі скляпеннямі на падпружных арках. Сцены крапаваны плоскімі пілястрамі, апяразаны тонкапрафіляванымі карнізам і паяском. Над нартэксам размешчана арганная галерэя, да якой вядуць дзве вітыя лесвіцы ў тоўшчы сцяны. Пад будынкам крыпта — дзевяць скляпоў, злучаных пераходамі. Алтарныя абразы работы мастака Ф.Смуглевіча мяжы 18 — 19 ст.

Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін;
фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 23
Гасцей: 23
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.