Субота, 27.07.2024, 03:22

ЗАБАЛАЦЬСКІ КАСЦЁЛ СВЯТЫХ АПОСТАЛАЎ ПЯТРА І ПАЎЛА

Галоўная »
ЗАБАЛАЦЬСКІ КАСЦЁЛ СВЯТЫХ АПОСТАЛАЎ ПЯТРА І ПАЎЛА размяшчаецца ў заходняй частцы вёскі Забалаць Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці. Пабудаваны ў 1803—12 гг. з цэглы на месцы драўлянага храма 1622 г. Абкружаны бутавай агароджай з трох’арачнай брамай. Да 1937 г. святаром храма быў ксёндз І.Кажарновіч — прыхільнік беларусізацыі каталіцкага набажэнства.


Помнік архітэктуры класіцызму. Вырашаны прамавугольным аб'ёмам пад двухсхільным дахам (у пачатку 20 ст. дахоўка заменена бляхай). Да галоўнага фасада далучана трох’ярусная чатырохгранная званіца з партатыўнай васьмікалоннай шатровай ратондай у завяршэнні (надбудавана ў пачатку 20 ст.). У гэты ж час арачныя бакавыя аконныя праёмы заменены на гатычна-спічастыя, што ўнесла ў архітэктурна-стылёвую трактоўку пабудовы элемент эклектызму. Нетрадыцыйна размешчаны два сакрысціі, аб'яднаныя ў адзінай прыбудове да тыльнай алтарнай сцяны храма. Архітэктурны дэкор сканцэнтраваны на званіцы: ярусы падзелены карнізамі, ніжні ярус і вуглы руставаны, верхні апрацаваны філёнгамі і прарэзаны арачнымі праёмамі. Плоскасныя фасады дэкарыраваны гарызантальным рустам, прамавугольнымі панэлямі і плакеткамі, апяразаны карнізам спрошчанага профілю.

Зала храма перакрыта плоскай столлю-сафітам, сакрысція — крыжовымі скляпеннямі, сцены расчлянёны пілястрамі і апяразаны антаблементам спрошчанай прафіліроўкі. На алтарнай сцяне і бакавых кулісах-прасценках, што вылучаюць памяшканне апсіды, сродкамі ілюзорнага жывапіснага роспісу нанесены тры архітэктанічныя алтары: цэнтральны чатырохкалонны з выявамі святых апосталаў Пятра і Паўла і дзвухкалонныя бакавыя. На левай кулісе апсіды навешаны паўкруглы драўляны амбон. У час рамонту 1939 г. неаракайльнай арнаментыкай размаляваны сцены і столь. Над уваходам на чатырох драўляных калонках узнята галерэя хораў. Абразы 18 ст. «Маці Божая смуткуючая», пачатку 19 ст. «Маці Божая Рымская», «Навучэнне Марыі»і «Святы Юрый».

Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін;
фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.


Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 37
Гасцей: 37
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.