Субота, 27.07.2024, 05:39

ДАЎГІНАЎСКІ КАСЦЁЛ СВЯТОГА СТАНІСЛАВА

Галоўная »
ДАЎГІНАЎСКІ КАСЦЁЛ СВЯТОГА СТАНІСЛАВА размяшчаецца на цэнтральнай плошчы вёскі Даўгінава Вілейскага раёна Мінскай вобласці.


Пабудаваны ў 1853 г. з цэглы на сродкі парафіян і намаганнямі ксяндза Юзафа Львовіча. Побач пастаўлена квадратная ў плане двух’ярусная драўляная званіца пад шатровым пакрыццём.

Першы драўляны касцёл быў узведзены ў 1553 г., знішчаны падчас вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 гг. Новы драўляны касцёл збудаваны ў 1704 г. па фундацыі Караля і Евы Друцкіх-Сакалінскіх. У пачатку 19 ст. згарэў. На пачатак Вялікай Айчыннай вайны парафія налічвала да 7200 прыхаджан.

Помнік архітзктуры позняга класіцызму. Трохнефавая бязвежавая базіліка з высокай паўкруглай апсідай, прарэзанай вялікімі паўцыркульнымі аконнымі праёмамі. Аб'ёмна-прасторавая кампазіцыя будынка двухступеньчатая за кошт рознавышынных нефаў, дахі якіх з боку галоўнага фасада схаваны прамавугольнымі атыкамі. Галоўны фасад вылучаны магутным порцікам з чатырмя калонамі утрыраванага тасканскага ордэра і трохвугольным франтонам, які завершаны крыжом. Фасады крапаваны вуглавымі пілястрамі, апяразаны развітым шматслойным карнізам. Прамавугольныя аконныя праёмы аздоблены прафіляванымі ліштвамі. Цэнтральны і бакавыя лучковыя ўваходныя парталы аформлены пілястравымі порцікамі з буйнымі антаблементамі і трохвугольнымі франтонамі.

Унутраная прастора чатырмя слупамі падзелена на тры нефы і перакрыта плоскай столлю. Сцены малітоўнай залы дэкарыраваны пілястрамі, апсіда асветлена вялізнымі арачнымі і прамавугольнымі вокнамі. Вырашаныя ў стылі класіцызму галоўны і чатыры бакавыя алтары, амбон, пазалочаная накладная драўляная разьба, скульптура і арнаментальная размалёўка складаюць мастацка-дэкаратыўнае насычэнне інтэр'ера. Над нартэксам у цэнтральны неф выступаюць хоры з арганам, на якія вядзе лесвіца ў тоўшчы сцяны.

Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін;
фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.