Субота, 27.07.2024, 04:05

КОСАЎСКІ КАСЦЁЛ НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ТРОЙЦЫ І СВЯТОГА КРЫЖА

Галоўная »
КОСАЎСКІ КАСЦЁЛ НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ТРОЙЦЫ І СВЯТОГА КРЫЖА размяшчаецца ў цэнтры горада Косава Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Пабудаваны ў 1878 г. з цэглы як парафіяльны на сродкі прыхаджан і прамыслоўца В.Пуслоўскага.


Першы драўляны касцёл фундаваны Е.Осікам у 1520 г. У касцёле 12.02.1746 г. быў хрышчоны кіраўнік паўстання 1794 г. Т.Касцюшка, які нарадзіўся ў суседнім фальварку Мерачоўшчына. Існуючы касцёл узведзены на месцы храма, які згарэў у 1872 г. На храм зрабілі ахвяраванні навакольныя памешчыкі Ф.Юндзіл, М.В.Астрамецкі, І.К.Юндзіл.

Помнік архітэктуры неараманскага стылю. Аднанефавы прамавугольны ў плане аб'ём і ніжэйшая пяцігранная апсіда з дзвюмя сакрысціямі. Галоўны фасад адзначаны чатырохграннай шатровай вежай-званіцай, крапаваны трайной стральчатай аркатурай і прарэзаны акном-ружай у прафіляванай стральчатай арцы. Уваход вылучаны стральчатым парталам і завершаны стромкім двухсхільным вімпергам. Бакавыя фасады рытмічна расчлянёны ступеньчатымі контрфорсамі, стральчатымі вокнамі з вітражамі.


Неф перакрыты цыліндрычным скляпеннем з распалубкамі і падпружнымі аркамі, якія аздоблены арнаментальнай размалёўкай. Над уваходам хоры на двух калонках. Мастацка-кампазіцыйным цэнтрам галоўнага алтара з'яўляецца абраз «Маці Божая Міласэрная» (1640 г., у сярэбранай шаце). Абраз «Яўленне Маці Божай» (1877), габеленавыя арнаты 1781 г. і 1852 г., далматык 18 ст., драўляныя скульптуры анёла і Яна Хрысціцеля.

Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін;
фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 46
Гасцей: 46
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.