Субота, 27.07.2024, 03:15

КРЫВІЦКІ КАСЦЁЛ СВЯТОГА АПОСТАЛА АНДРЭЯ І КЛЯШТАР ТРЫНІТАРЫЯЎ

Галоўная »
КРЫВІЦКІ КАСЦЁЛ СВЯТОГА АПОСТАЛА АНДРЭЯ І КЛЯШТАР ТРЫНІТАРЫЯЎ размяшчаецца ў цэнтры гарадскога пасёлка Крывічы Мядзельскага раёна Мінскай вобласці. Пабудаваны ў 1776 г. манахамі ордэна трынітарыяў, запрошанымі ў 1770 г. цівуном і падкаморыем трокскім А.Укольскім. У 1796 г. замест драўлянага ўзведзены існуючы мураваны храм. Кляштар скасаваны паводле царскага ўказа 19.07.1832 г. У канцы 19 ст. абнесены бутавай агароджай з трох’арачнай цаглянай брамай. На пачатак Вялікай Айчыннай вайны парафія налічвала да 4100 прыхаджан.


Кaсцёл — помнік архітэктуры барока. Вырашаны аднанефавым аднавежавым аб'ёмам з прамавугольнай апсідай, якія накрыты агульным высокім двухсхільным дахам. Трох'ярусная вежа мае характэрныя для стылю заломы карнізаў, вуглавыя скосы з лапаткамі, парабалічную абмалёўку праёмаў. Каваныя ажурныя крыжы завяршаюць купал званіцы і апсіду. Архітэктурны дэкор стрыманы і лаканічны, высока размешчаныя ў тоўшчы сцен вокны надаюць храму абарончы характар.

Зала перакрыта цыліндрычным з распалубкамі скляпеннем на падпружных арках. Сцены крапаваны парнымі пілястрамі з капітэлямі іанічнага ордэра. Барочны алтар вырашаны карынфскай каланадай, багата ўпрыгожаны пуцці і скульптурамі святога Пятра і Маці Божай (злева), святога Паўла і евангеліста Яна (справа); па цэнтры скульптура «Ісус Антокальскі», прывезеная з трынітарскага кляштара ў Антокалі пад Вільнай. У адным стылі з алтаром выкананы амбон, аздоблены пазалочанай драўлянай разьбой. Узнятыя на двух слупах хоры маюць плаўны згіб у цэнтральнай частцы і злучаны з залай вінтавой лесвіцай у тоўшчы званіцы. Падлога мазаічная з геаметрычным арнаментам.


Жылы корпус далучаны да паўднёва-ўсходняй сцяны апсіды. Двухпавярховы прамавугольны ў плане будынак той жа барочнай архітэктурна-стылявой трактоўкі. Фасады члянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі і плоскімі лапаткамі ў прасценках.

Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін;
фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 53
Гасцей: 53
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.