Чацвер, 02.05.2024, 16:54

МАЗЫРСКІ КАСЦЁЛ І КЛЯШТАР ЦЫСТЭРЫЯНЦАЎ

Галоўная »
МАЗЫРСКІ КАСЦЁЛ І КЛЯШТАР ЦЫСТЭРЫЯНЦАЎ размяшчаецца на паўднёва-ўсходняй ускраіне горада Мазыр Гомельскай вобласці, на вуліцы Гогаля, у былым прадмесці Кімбараўка (зараз тэрыторыя мэблевай фабрыкі).


Тут з пачатку 18 ст. да 1864 г. існаваў мужчынскі кляштар ордэна цыстэрцыянцаў. У 1711 г. сродкі на яго стварэнне ахвяраваў навагрудскі кашталян Антоній Аскерка, у 1740-я і 1780-я гг. яго мецэнатамі выступалі Рафаіл Алаіз і Казімір Мацей Аскеркі. У 1717 г. кароль Рэчы Паспалітай Аўгуст II ахвяраваў кляштару 30 валок зямлі, а Аўгуст III у 1742 г. — яшчэ 20. У 1825 г. манахі мелі юрыздыку ў Кімбараўцы з шасцю дамамі, вёскі Новікі і Юхнаўка (18 дымоў), 24 валокі зямлі ворнай і падлесам. 3 1730 г. да кляштара адносіліся капліцы ў вёсках Кочышчы, Кузьмічы, Нароўля, Новікі, Санюкі, Юзафаўка. Пры кляштары дзейнічала школа (у 1819 г. было 10 вучняў), бібліятэка ў 850 тамоў. У 1864 г. кляштар скасаваны, касцёл прыстасаваны пад праваслаўную царкву. Выгляд кляштара з боку ракі Прыпяць адлюстраваў на двух малюнках Напалеон Орда ў 1864—76 гг. Захаваўся ў перабудаваным выглядзе.


Кaсцёл з'яўляўся творам архітэктуры барока. Галоўны фасад быў завершаны франтонам плаўнага ўвагнута-пукатага абрысу з бакавымі валютамі. Плоскасць фасада крапавалася высокімі пілястрамі, паміж якімі на другім ярусе ў арачных экседрах былі размешчаны скульптуры святых. Пасярод чарапічнага даху на васьмігранным барабане ўзносіўся цыбулепадобны купал з ліхтаром. Неф завяршала паўкруглая апсіда. Уваход быў вырашаны пяцігранным прытворам-барбаканам.

Перад храмам стаяла мураваная брама адзінай з ім архітэктурна-стылёвай трактоўкі. З правага боку ад брамы адасоблена стаяла мураваная двух’ярусная чатырохгранная званіца пад двухсхільным пакрыццём. Мела насычаную пластычную трактоўку.


Трохпавярховы жылы корпус захаваў рысы архітэктуры барока: рустоўка, тонкапрафіляваныя карнізы, скругленыя вуглы аб'ёмаў, пілястравая крапоўка. Памяшканні перакрыты крыжовымі скляпеннямі.

Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін;
фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [466]
Грамадства [470]
Эканоміка [37]
Транспарт [147]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Май 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 5
Гасцей: 5
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.