Субота, 27.07.2024, 02:36

МІНСКАЯ КЕРАМІКА

Галоўная »
МІНСКАЯ КЕРАМІКА — традыцыйныя вырабы мясцовых ганчароў 11 — 18 ст.: кухонны, сталовы, гаспадарчы посуд, дзіцячыя цацкі-свістулькі, курыльныя люлькі, падсвечнікі і інш.

У 11 —15 ст. вырабляліся гаршкі з накрыўкамі, патэльні, збаны, якія фармавалі з мясцовых чырвоных глін на ручным ганчарным крузе прыёмамі спіральнага або кальцавога налепаў. У гліняную масу дадавалі буйназярністы пясок, жарству, шамот. Вырабы ўпрыгожвалі сціплым геаметрычным узорам у выглядзе хвалі, зігзага, насечкі, ямкі або лінейнага рыфлення (узор наносілі вострымі прадметамі пасля заканчэння фармоўкі). Некаторыя вырабы гартавалі.

У 16 — 17 ст. асартымент пашырыўся: выраблялі кафлю, дахоўку, цэглу і пліткі для падлогі, чорназадымлены і гартаваны посуд (макотры, міскі, талеркі, збаны, кубкі); посуд фармавалі на нажным ганчарным крузе тэхнікай выцягвання. У аздабленні ўжывалі пераважна зялёную і жоўта-карычневую паліву. Часта перад глазураваннем посуд грунтавалі ангобам. Больш разнастайнай стала арнаментыка (пераважалі геаметрычныя і раслінныя ўзоры), тэхніка нанясення арнаменту: разам з графічным узорам існавала падглазурная размалёўка ангобам на кубках, збанах, талерках, місках. У дэкоры выкарыстоўвалі штампікі, пуансоны, зубчатыя кольцы. Некоторыя вырабы аздаблялі накладным дэкорам у выглядзе каймы, карніза, разеткі.

Вырабы 2-й паловы 18 ст. больш простыя па форме і аздабленню (адсутнічае накладны дэкор, штампаваны ўзор); выкарыстоўвалі глухія эмалі, пашырана размалёўка фарбамі на эмалях.

Аўтары: В.Е. Собаль, У.В. Угрыновіч
Крыніца: Этнаграфія Беларусі: энцыклапедыя / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя; рэдкалегія: І.П. Шамякін (галоўны рэдактар) [і інш.]. - Мінск: БелСЭ, 1989. - 375 с.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 26
Гасцей: 26
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.