Субота, 27.07.2024, 03:38

МЁРСКІ КАСЦЁЛ УНЕБАЎЗЯЦЦЯ НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ДЗЕВЫ МАРЫІ

Галоўная »
МЁРСКІ КАСЦЁЛ УНЕБАЎЗЯЦЦЯ НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ДЗЕВЫ МАРЫІ размяшчаецца ў горадзе Мёры Віцебскай вобласці на ўсходнім беразе Мёрскага возера. Пабудаваны ў 1907 г. з чырвонай цэглы. У 1951 г. закрыты і прыстасаваны пад гаспадарчыя мэты, але ў 1956 г. намаганнямі ксяндза Я.Грабоўскага быў вернуты парафіянам.


Помнік архітэктуры неаготыкі. Манументальны трохнефавы двухвежавы храм з пяціграннай апсідай, да якой з паўднёвага боку далучана сакрысція. Фасады рытмічна расчлянёны стральчатымі аконнымі праёмамі і ступеньчатымі контрфорсамі ў прасценках. Вось сіметрыі галоўнага фасада падкрэслена ўваходным парталам і акном-ружай. Трох'ярусныя вежы завершаны высокімі шпілямі, раскрапаваны вузкімі нішамі. Вежа-ліхтар завяршае цэнтральны аркатурны шчыт.


Унутры нефы перакрыты стральчатымі скляпеннямі. Над нартэксам на шырокай арцы ўчынены хоры з арганам. Драўляныя галоўны і кулісныя алтары, амбон выкананы ў стылі неаготыкі. Абразы «Маці Божая Ружанцовая» і «Іосіф з дзіцем» (пачатак 19 ст.), «Маці Божая Чанстахоўская» (1878), драўляная скульптура «Укрыжаванне» (19 ст.). У сцены ўмураваны мемарыяльныя дошкі князёў Святаполк-Мірскіх.


Каля касцёла пастаўлены помнік ненароджанаму дзіцяці (мастак А.Дранец). На плаху гільяціны пакладзена палавіна яблыка (сімвал граху), у якім зародыш дзіцяці. Над ім гатовы ўпасці нож гільяціны, але ад гэтага ратуе абраз Маці Божай, які пастаўлены паміж дзіцем і нажом.

Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін;
фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 37
Гасцей: 37
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.