Субота, 27.07.2024, 03:16

ПАЛАНЭЧКАЎСКІ КАСЦЁЛ СВЯТОГА ЮРЫЯ

Галоўная »
ПАЛАНЭЧКАЎСКІ КАСЦЁЛ СВЯТОГА ЮРЫЯ размяшчаецца ў цэнтры вёскі Паланэчка Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці, на пагорку, непадалёк ад былога палаца Радзівілаў. Першапачатковы мураваны храм пабудаваны ў 1437 годзе вялікім князем літоўскім Жыгімонтам Кейстутавічам. Існуючы драўляны касцёл пабудаваны ў 1751 годзе па фундацыі біскупа Жалкоўскага. У 1899 годзе рэканструяваны паводле праекта варшаўскага архітэктара Канстанціна Вайцахоўскага. У 1887 годзе налічвалася 5340 парафіян, у 1912 годзе — каля 2700.


Помнік архітэктуры неаготыкі і мадэрна. Прамавугольны ў плане асноўны аб'ём з пяціграннай апсідай, да якой сіметрычна далучаны два нізкія сакрысціі пад аднасхільнымі дахамі. Асноўны аб'ём накрыты двухсхільным дахам з прагінам і завершаны над апсідай меншым двухсхільным дашкам з крыжом, апсіда мае гранёнае вальмавае пакрыццё. Галоўны заходні фасад фланкіраваны двумя чацверыковымі шатровымі вежамі (папярэдне былі завершаны цыбулепадобнымі купаламі), паміж якімі франтон з акном-ружай. Уваход аформлены двухслуповым ганкам пад двухсхільным навесам. Гарызантальна ашаляваныя бакавыя фасады рытмічна расчлянёны высокімі стральчатымі аконнымі праёмамі і ступеньчатымі контрфорсамі ў прасценках. У дэкоры выкарыстаны накладны геаметрычны арнамент, які апяразвае карніз на дэнтыкулах, фігурная шалёўка, гатычныя пераплёты вокнаў.

Унутры зала перакрыта бэлечнай столлю. Пры ўваходзе на шасці слупах хоры з арганам, выкананым віленскім майстрам Ф.Астрамецкім у 1897 годзе. Двух'ярусны драўляны алтар фланкіраваны карынфскімі калонамі. Яго бакавыя абразы і прафіляваны цокаль дэкарыраваны пышным віццём аканту. Алтарныя абразы 18—19 стагоддзяў «Алостал Павел» і «Святая Варвара», абразы «Укрыжаванне», «Маці Божая», «Дабравешчанне» (1766), «Святы Антоній» (канец 18 стагоддзя, палатно, алей), «Святы Мікалай», арнат са слуцкага пояса. У алтары две чыгунныя мемарыяльныя дошкі 1829 і 1836 гадоў, прысвечаныя роду Радзівілаў.

Перад касцёлам справа пастаўлена драўляная аднаярусная, квадратная ў сячэнні званіца пад пакатым шатром, выканана ў адзіным з храмам стылі.

Каля агароджы на мяжы 19—20 ст. з дрэва пабудавана капліца. Помнік народнага дойлідства. Вырашана прамавугольным зрубам з трохграннай апсідай. Трохвугольны франтон пад вынесеным дахам на фасадзе падтрыманы двумя слупамі. Гарызантальна ашаляваныя фасады прарэзаны прамавугольным уваходным і двумя аконнымі праёмамі.

Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін;
фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 47
Гасцей: 47
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.