ПАЛЕСКІЯ ШКОЛЫ ДОЙЛІДСТВАГалоўная »
ПАЛЕСКІЯ ШКОЛЫ ДОЙЛІДСТВА — сфармаваліся ў XVII — XVIII стст. у драўляным грамадзянскім і культавым дойлідстве Беларускага Палесся, традыцыі школаў развіваліся да пачатку XX ст. Вылучаліся самабытнымі канструкцыйнымі і мастацкімі прыёмамі стварэння архітэктурнай формы. Адрозніваюць заходнепалескую і ўсходне-палескую (прыпяцкую) школы.
Заходнепалеская школа склалася ў межах сучаснай Брэсцкай вобласці паміж Брэстам і Пінскам. Народнае жыллё гэтай зоны вылучаецца своеасаблівасцю канструкцыі, планіроўкі, арганізацыі двара, архітэктуры пабудоваў. Зрубы жылых і гаспадарчых пабудоваў ставілі пераважна з брусоў і дыляў з рубкай вуглоў «у каню», «у просты замок» і без «астатку». У гаспадарчых збудаваннях была пашыраная слупавая канструкцыя плеценых з лазы сценаў. Шырока бытавалі чатырохсхільныя стрэхі і паўвальмавыя з прычолкамі, накрытыя саломай ці чаротам. Здаўна характэрная каркасная канструкцыя страхі на сохах, стаяках, козлах, пазней — на кроквах. Своеасаблівасць планіроўкі трохкамернага жылля заключалася ў тым, што жылы пакой сенцамі злучаўся часам не з клеццю, а з варыўнёй. Найбольш пашыраныя былі пагонныя двары.
У культавым дойлідстве пераважалі храмы падоўжна-восевай кампазіцыі, дзе розныя паводле памераў і формы зрубы аб'ядноўвалі агульным пластычным гонтавым дахам (Здзітаўская Мікітаўская царква, Вавуліцкая царква і інш.). Будавалі таксама цэрквы з невысокімі пірамідальнымі вярхамі, часам зрэзанымі ў верхняй частды (Олтушская Спаса-Праабражэнская царква), храмы з вежамі- званіцамі на галоўным фасадзе (Альбінская Георгіеўская царква), крыжовыя з перавагай у кампазіцыі падоўжнай восі (Чарнаўчыцкая царква Параскевы Пятніцы). Пад уплывам стылю барока з'явіліся храмы падоўжна-восевай кампазіцыі з двухвежавым галоўным фасадам (Валавельская Георгіеўская царква) і базілікалыіыя (Опальская царква Параскевы Пятніцы). Асноўныя тыпы званіцаў — слупавыя ( вёска Ражкоўка Камянецкага раёна), каркасныя (вёска Хмелева Жабінкаўскага раёна) і ярусныя зрубна-каркасныя. Для школы характэрныя сувязі з дойлідствам Украіны (Валынь, Букавіна), Літвы і Польшчы.
Усходнепалеская (прыпяцкая) школа склалася ў Прыпяцкім Палессі і верхнім Падняпроўі (у межах сучасных Гомельскай, усходзе Брэсцкай і поўдня Мінскай абласцей). Для асноўнай часткі гэтай тэрыторыі характэрныя вянковыя, пагонныя, Г-падобныя двары і двух- і трохкамерныя хаты. Жыллё і гаспадарчыя пабудовы вылучаліся тэхнікай складання сценаў з бярвёнаў (рубка вуглоў з «астаткам»; часам выступы-канцы бярвёнаў «астатку» счэсваліся на шэсць граняў), выкарыстаннем двухсхільных драніцавых дахаў на зволаках. У паўднёвай частцы зоны сустракаліся цэнтрычныя пабудовы жылога і гаспадарчага прызначоння з вянковым пірамідальным перакрыццем. На паўднёвым усходзе многія жылыя будынкі мелі квадратны план і вальмавы каркасны дах. У культавым дойлідстве, разам з храмамі падоўжна-восевай кампазіцыі, былі пашыраныя храмы глыбінна-прасторавай і крыжова-цэнтрычнай кампазіцыі з яруснымі вярхамі. На ранняй стадыі развіцця школы (XVII — першая палова XVIII ст.) вярхі чацверыковыя пірамідальныя (Сінкевіцкая Георгіеўская дарква), пад уплывам стылю барока расла колькасць заломаў (Слуцкая Міхайлаўская царква), вярхі станавіліся васьмерыковымі (Старабеліцкая Мікалаеўская царква). У другой палове XVIII — пачатку XIX ст. усходнепалескай школай выпрацаваны арыгіналыіы прыём узмацнення кантрасту кампазіцыі цэнтральнага храмавага аб'ёму ў выніку пастаноўкі паміж двумя васьмерыкамі чацверыка (Рубельская Міхайлаўская царква, царква ў вёсцы Лeніна Жыткавіцкага раёна, Кажан-Гарадоцкая Мікалаеўская царква). Такі прыём характэрны і для званіцаў (Давыд-Гарадоцкая званіца). Будавалі таксама ярусныя храмы глыбінна-прасторавай кампазіцыі са званіцамі на галоўным фасадзе (Гомельская Ільінская дарква). На раннім этапе заўважалася сувязь школы з Бойкаўшчынай (Украінскія Карпаты), на познім пэўны ўплыў зрабіла дойлідства Левабярэжнай Украіны.
Крыніца: «Краязнаўчая газета» №12 (653) сакавік 2017 год |