Субота, 27.07.2024, 04:04

РАЎБІЦКІ КАСЦЁЛ СВЯТОГА АПОСТАЛА МАЦВЕЯ

Галоўная »
РАЎБІЦКІ КАСЦЁЛ СВЯТОГА АПОСТАЛА МАЦВЕЯ размяшчаецца бліз вёскі Раўбічы Мінскага раёна каля рэспубліканскага спартыўнага комплексу «Раўбічы», на перасячэнні двух узгорыстых град, сярод ляснога ландшафту, на могілках. Пабудаваны ў 1858—62 гады з цэглы паводле праекта ксяндза А.Варанецкага на ахвяраванні навакольных памешчыкаў пад кіраваннем графіні М.Тышкевіч. У 1975—78 гадах касцёл рэстаўрыраваны (архітэктар Л.Паўлава) і прыстасаваны пад Музей беларускага народнага мастацтва — філіял Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі.


Першапачаткова тут стаяла капліца, замест якой на мяжы 18—19 ст. быў пастаўлены драўляны Халяўшчынскі касцёл (па назве бліжэйшай вёскі). Новазбудаваны ў сярэдзіне 19 стагоддзя мураваны касцёл пасля 1863 года скасаваны і ў 1866 годзе пераўтвораны ў праваслаўную Успенскую царкву, у якой у 1869 годзе быў устаноўлены іканастас (не захаваўся) работы мінскіх мастакоў Ф.І.Ягорава і Зотава. Каля касцёла былі адасобленыя агароджай жылы дом, стайня, хлеў, гумно і свіран (не захаваліся). У 1880 годзе перад храмам пастаўлены драўляныя званіца і капліца (не захаваліся).

Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-гатычнага стылю. Манументальны аднанефавы з капліцамі каля алтара будынак на магутным бутавым цокалі. Галоўны фасад фланкіраваны трох’яруснымі васьміграннымі вежамі з шатровымі завяршэннямі. Высокі шмат'ярусны атыкавы франтон паміж імі падкрэслівае форму стральчатага ўваходнага партала з ганкам з часанага каменю. У дэкоры галоўнага фасада выкарыстаны накладныя трох’ярусныя пілоны з перакінутымі паміж імі стральчатымі броўкамі. Над парталам круглы аконны праём у выглядзе гатычнай ружы. Рытм бакавых фасадаў ствараецца чаргаваннем магутных контрфорсаў і стральчатых аконных праёмаў з фігурнымі дубовымі пераплётамі і вітражамі. Багацце раскраповак, вітражоў надае фасадам дэкаратыўна-каларыстычную выразнасць. Элементы архітэктурнага дэкору (карнізы, ліштвы, абломы) вырашаны спрошчана. Дах накрыты чырвонай чарапіцай (да рэстаўрацыі быў бляшаны).

Прастора інтэр'ера перакрыта стральчатым скляпеннем на падпружных арках з люнетамі. Распор скляпення ўспрымаюць бакавыя пілоны, што адпавядаюць вонкавым контрфорсам. Пры ўваходзе на двух квадратных у сячэнні слупах размешчаны хоры, якія звязаны з залай лесвіцай усходняй вуглавой вежы. Алтарная частка інтэр'ера асветлена вялікім стральчатым акном. Склеп-пахавальня замураваны.

Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін;
фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 42
Гасцей: 42
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.