Субота, 27.07.2024, 03:24

РАЖАНКАЎСКІ КАСЦЁЛ СВЯТЫХ АПОСТАЛАЎ ПЯТРА І ПАЎЛА

Галоўная »
РАЖАНКАЎСКІ КАСЦЁЛ СВЯТЫХ АПОСТАЛАЎ ПЯТРА І ПАЎЛА размяшчаецца на могілках на паўночнай ускраіне вёскі Ражанка Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці. Пабудаваны ў 1674 годзе з цэглы і бутавага каменю. Перабудаваны ў 1827 годзе па загаду сенатара Каралеўства Польскага Людзвіка Паца паводле праекта архітэктара Генрыка Марконі. Аднаўляўся ў 1924—25 гадах. Перад касцёлам стаяла аркадная званіца, з левага боку — плябанія. Капітальна адрамантаваны і адкрыты ў 1990 годзе.


Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-гатычнага стылю. Аднанефавы крыжападобны ў плане храм з больш нізкімі пяціграннай апсідай і крыламі трансепта. Тарцы высокіх двухсхільных дахаў над нефам і крыламі трансепта закрыты ступеньчатымі шчытамі. Да паўднёва-заходняга вугла нефа прыбудавана трох’ярусная вежа (васьмярык на двух чацверыках), накрытая васьмігранным спічастым шатром. Вуглы асноўнага аб'ёму ўмацаваны контрфорсамі і завершаны дэкаратыўнымі фіяламі. Бакавыя фасады прарэзаны стральчатымі аконнымі праёмамі з узорыстымі вітражамі. У цэнтры галоўнага фасада круглае акно-ружа, вышэй — арнаментальна-гафрыраваны фрыз і шчыт, крапаваны дробнай аркатурай з гербам па цэнтры. Уваход аформлены перспектыўным парталам, па баках якога стральчатыя экседры са скульптурамі святых апосталаў Пятра і Паўла (не захаваліся).

Унутраная прастора касцёла перакрыта цыліндрычным скляпеннем з распалубкамі, крылы трансепта — крыжовымі. Апсіда і крылы трансепта раскрываюцца ў прастору нефа арачнымі прасветамі. Над уваходам на трохпралётнай стральчатай аркадзе ўзняты хоры, на якія вядзе вітая лесвіца ў таўшчыне сцяны. Сцены нефа расчлянёны пілястрамі і размаляваны ў верхняй частцы шматфігурнымі кампазіцыямі на біблейскія тэмы. На вуглавым пілоне апсіднай аркі навешаны амбон.

Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін;
фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 38
Гасцей: 38
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.