Субота, 27.07.2024, 03:19

ВІЛЕЙСКІ КАСЦЁЛ УЗВЫШЭННЯ СВЯТОГА КРЫЖА

Галоўная »
ВІЛЕЙСКІ КАСЦЁЛ УЗВЫШЭННЯ СВЯТОГА КРЫЖА размяшчаецца на цэнтральнай плошчы горада Вілейка Мінскай вобласці.


Пабудаваны ў 1906—13 гг. з цэглы паводле праекта архітэктара-інжынера А.Клейна на пляцы, які належаў мясцоваму памешчыку А.Любанскаму. Адрэстаўрыраваны ў 1922—28 гг. пасля разбурэнняў Першай сусветнай вайны. Пасля Другой сусветнай вайны набажэнствы не адбываліся і храм быў прыстасаваны пад склад. Пасля рэстаўрацыі 1988—89 гг. (архітэктар Л.Паўлава) прыстасаваны пад Дом мастацтваў імя Н.Ю.Сілівановіча. У 1990 г. перададзены вернікам. У 2005 г. над шатром званіцы на вышыні звыш 50 м усталяваны крыж. Храму папярэднічала невялікая драўляная капліца, якая знаходзілася «ў палацы старасцянскім» з 16 ст. (згарэла ў 1810 г.).


Архітэктура храма спалучае кампазіцыйныя прынцыпы і дэкаратыўныя формы раманскага і гатычнага стыляў. Авангардная трактоўка кананічнай трохнефавай базілікі з развітым трансептам увасобілася ў асіметрычнай пастаноўцы вышыннай чатырохграннай вежы з боку галоўнага фасада. Яе спічасты шпіль з'яўляецца акцэнтам яруснага нарастання аб'ёмаў ад нізкіх сакрысцій і пяціграннай апсіды да «карабля» нефаў. Спічасты сілуэт храма фарміруюць двухгранныя шчыпцы над тарцовымі фасадамі аб'ёмаў, вуглавыя зграбныя фіялы, ступеньчатыя контрфорсы. Плоскасныя сцены расчлянёны ступеньчатымі контрфорсамі. Архітэктурныя абломы перспектыўнага ўваходнага партала, вімперга над ім, ліштваў раманскіх вокнаў-біфорыумаў і гатычных стральчатых праёмаў высокатэхнічна выкананы з фігурнай лякальнай цэглы. Цёплую каларыстычную палітру збудаванню надаюць вохрысты колер адкрытай жоўтай цаглянай муроўкі, чырвоная дахоўка, белая тынкоўка аркатурных ніш. Магутны цокаль выкладзены абчасанымі вапнавымі блокамі.

Унутраная прастора падзелена дзвумя магутнымі пілонамі і перакінутымі праз іх аркамі на тры нефы пад крыжовымі скляпенчатымі перакрыццямі; над нартэксам у цэнтральны неф трохпралётнай аркадай адкрыты хоры. Інтэр'ер упрыгожаны арабескавай арнаментальнай размалёўкай, аконныя праёмы запоўнены сюжэтным вітражным зашкленнем. У апсідзе і тарцах бакавых нефаў драўляныя алтары ў стылі неарэнесансу.

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 42
Гасцей: 42
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.