Пятніца, 03.05.2024, 17:32

ЗАСЛАЎСКАЯ КЕРАМІКА

Галоўная »
ЗАСЛАЎСКАЯ КЕРАМІКА – кухонны, сталовы і тарны посуд 10 —18 ст., знойдзены пры археалагічных раскопках Заслаўя і Заслаўскага курганнага могільніка. У 10 — 14 ст. выраблялі пераважна гаршкі, якія выкарыстоўваліся для гатавання ежы, хавання прадуктаў, а таксама ў якасці пахавальных урн у абрадах трупаспалення. Міскі і гліняныя накрыўкі таго часу прадстаўлены адзінкавымі знаходкамі. Посуд выраблялі з грубай з дамешкам жарствы або з якаснай глінянай масы, абпальвалі пры тэмпературы 850 — 1050 °С, аздаблялі лінейным рыфленнем, адна- ці шматрадковымі хвалістымі лініямі або зігзагамі, касымі або прамымі насечкамі і інш. У 10 ст. арнаментавалі часцей усё тулава, пазней — частку ад шыйкі да сярэдзіны тулава або толькі «плечукі» пасудзіны (у некаторых дэкарыравалі толькі венчык). Уся заслаўская кераміка выраблена на ганчарным крузе, толькі нязначная колькасць посуду 10 ст. вылеплена рукамі.

заслаўская кераміка
Заслаўская кераміка

У 15 — 18 ст. асартымент посуду значна пашырыўся. Выраблялі гаршкі, макатры, патэльні, міскі, талеркі, кубкі, чаркі, глякі, чайнікі і іншы посуд. Танкасценны сталовы посуд выраблялі на нажным ганчарным крузе з высакаякаснай глінянай масы. Унутраную паверхню большасці вырабаў пакрывалі палівай, знешнюю аздаблялі ангобам; некаторыя вырабы палівалі звонку і знутры. Дэкарыравалі пераважна верхнюю частку посуду лінейным або хвалістым арнаментамі, валікамі, зашчыпамі, прымянялі арнаменты-штампы; талеркі і часткова міскі распісвалі разнаколернымі палівамі, а ў канцы 17 — 18 ст. эмалямі. Некаторыя вырабы аздаблялі рэльефным кветкавым арнаментам.

З 18 ст. пашырыўся выраб чорназадымленага кухоннага сталовага посуду. Арнамент на яго наносіўся лашчэннем, у некаторых вырабах глянцавалася ўся вонкавая паверхня. Для заслаўскай керамікі 16 — 18 ст. характэрны стандартызацыя і уніфікацыя некаторых форм посуду, блізкасць да мінскай керамікі.

Крыніца: Этнаграфія Беларусі: энцыклапедыя / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя; рэдкалегія: І.П. Шамякін (галоўны рэдактар) [і інш.]. - Мінск: БелСЭ, 1989. - 375 с.
Аўтар: Ю.А. Заяц

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [466]
Грамадства [471]
Эканоміка [37]
Транспарт [147]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Май 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 7
Гасцей: 7
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.