Пятніца, 26.04.2024, 00:02

ІВЯНЕЦКІ КАСЦЁЛ СВЯТОГА АЛЯКСЕЯ

Галоўная »
ІВЯНЕЦКІ КАСЦЁЛ СВЯТОГА АЛЯКСЕЯ размяшчаецца на могілках у паўночна-ўсходняй частцы гарадскога пасёлка Івянец Валожынскага раёна Мінскай вобласці.


Пабудаваны ў 1905—07 гг. з цэглы, верагодна, паводле праекта архітэктара Хатоўскага па фундацыі генерала Эдварда Каверскага. Закладны камень асвяціў 02.05.1905 г. арцыбіскуп Е.Шэмбек, 23.12.1907 г. касцёл урачыста асвячоны. З 1976 г. выкарыстоўваўся пад кнігасховішча Дзяржаўнай бібліятэкі Беларусі імя У.І.Леніна. У 1990 г. перададзены вернікам. У ансамбль з храмам уваходзяць капліца і трохарачная брама з вартоўняй.

Помнік архітэктуры неаготыкі. У кампазіцыі працяглага аб'ёму, накрытага двухсхільным дахам з сігнатуркай над пяціграннай апсідай, дамінуе двухярусная чатырохгранная шатровая вежа-званіца са стральчатым уваходным парталам і акном-ружай над ім. Сілуэтную стракатасць будынку надаюць шпілі пілонаў-контрфорсаў, востравугольныя шчыты, высока ўзнятыя стральчатыя вокны-біфорыумы, дэкаратыўная аркатура, выступаючыя крылы трансепта, a магутны, выкладзены з вапняку цокаль, надае кампазіцыі прысадзістасць. Уражвае архітэктурная эстэтыка храма, высокая культура будаўнічых работ, высакаякасная цагляная муроўка.

Унутры неф перакрыты стральчатым нервюрным скляпеннем на падпружных арках, адкрываецца ў апсіду і крылы трансепта вялікімі арачнымі прасветамі. Інтэр'ер упрыгожвае паліхромная арнаментальная размалёўка. Гатычны алтар, асветлены бакавымі стральчатымі вокнамі з вітражнымі выявамі святых апосталаў Пятра і Паўла, быў выкананы з дубу ў выглядзе трохчасткавай кампазіцыі з арэалам разных высокіх фіялаў па вуглах востравугольных франтонаў; у цэнтры змяшчаўся абраз «Святы Аляксей».

Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін;
фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [465]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.