Чацвер, 25.04.2024, 10:20

МІРСКАЯ КЕРАМІКА

Галоўная »
МІРСКАЯ КЕРАМІКА — традыцыйныя ганчарныя вырабы майстроў з г.п.Мір Карэліцкага раёна.

Мірская кераміка
Мірская кераміка

Як цэнтр ганчарнага рамяства, Мір вядомы з 15 ст. Выраблялі на ганчарным крузе гаршковую кафлю, якая ў канцы 15 ст. трансфармавалася ў місачную. У канцы 16 ст. пашырэнне набыла плоская тэракотавая і паліваная аднатонная (звычайна зялёная) і паліхромная кафля з рэльефнымі малюнкамі геральдычнага, геаметрычнага і расліннага характару. Адначасова развівалася вытворчасць бытавога керамічнага посуду з ангобнай размалёўкай і штампаваным арнаментам (з 17 ст. ў Міры існаваў ганчарны цэх).

Асаблівае пашырэнне набыло ганчарства ў канцы 19 — 1-й палове 20 ст. Тут выраблялі чорнаглянцаваны, гартаваны (рабы, абварны), светлагліняны паліваны гаспадарчы посуд (гаршкі, глякі, збан, міскі, слоікі, цёрлы, спарышы, бабачнікі), утылітарна-мастацкія вырабы (вазы, вазоны, попельніцы з ляпнінай, фігурныя пасудзіны ў выглядзе львоў, мядзведзяў, бараноў), дзіцячыя цацкі, гладкую аднатонную (белую, карычневую) ці з малюнкам у стылі мадэрн кафлю. Посуд вызначаецца простымі выразнымі формамі, падкрэсленымі палівай зялёнага ці карычневага колеру, гладкімі і хвалістымі паяскамі белага ангобу на плечуках. Чорнаглянцаваныя вырабы аздаблялі дэкорам у выглядзе рамбічнай сеткі.

Сярод майстроў другой паловы ХХ ст. – І.Бычко, І.Ялак, І.Няверка, Е.Раптоўская, В.Неглюевіч, Р.Шуліцкі.

Калекцыі мірскай керамікі 1970-80-х гг. зберагаюцца ў Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі, Музеі старажытнабеларускай культуры ІМЭФ НАН Беларусі і інш.

Крыніцы: «Краязнаўчая газета» №19 (468), май 2013 года;
Этнаграфія Беларусі: энцыклапедыя / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя; рэдкалегія: І.П. Шамякін (галоўны рэдактар) [і інш.]. - Мінск: БелСЭ, 1989. - 375 с.
Аўтар: Я.М. Сахута
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [465]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.