Пятніца, 19.04.2024, 06:04

НАРОДНЫ ІНСТРУМЕНТАЛЬНЫ АНСАМБЛЬ

Галоўная »
НАРОДНЫ ІНСТРУМЕНТАЛЬНЫ АНСАМБЛЬ — устойлівая група народных музыкантаў; аб’яднаных сумесным выкананнем. Народныя вызначэнні на тэрыторыі Беларусі — музыкі, музыка, капэла, кампанія, гурт, скамарохі. Назва «траістая музыка», вядомая ў спецыяльнай літаратуры, у народным асяроддзі не выяўленая. Ансамблевая ігра, што суправаджала вяселлі, ігрышчы і іншыя народныя святкаванні, — адна з даўніх формаў беларускага народнага выканальніцтва. Традыцыйныя народныя інструментальныя ансамблі невялікага складу (з 2 — 4 інструментаў). Некаторыя з пацулярных у мінулым інструментальных складаў (дуда і скрыпка, скрыпка і вугольнік, скрыпка і басэтля, 3 скрыпкі і інш.) зніклі з ужытку. У наш час ёсць ансамблі з інструментаў адной групы (2 скрыпкі; скрыпка і балалайка; скрыпка і цымбалы) і розных (скрыпка і бубен; гармонік і скрыпка; скрыпка і кларнет; скрыпка і домбра; цымбалы і гармонік; скрыпка, цымбалы, гармонік і турэцкі барабан і інш.). У цэнтральных і заходніх рэгіёнах Беларусі пашыраныя ансамблі большага складу — «аркестры» (скрыпкі, гармонік, балалайка, кларнет, барабан і бразготка; скрыпкі, цымбалы, баян, кларнет, бубен і інш.). Існуюць народныя духавыя аркестры, якія, як і «аркестры», часцей сустракаюцца ў невялікіх гарадах, пасёлках, вялікіх вёсках і абслугоўваюць значную тэрыторыю.

Рэпертуар народнага інструментальнага ансамбля ўключае вясельныя маршы, традыцыйныя і сучасныя танцы і песні, прыпеўкі. У ансамблі дакладна вызначаныя функцыі кожнага выканаўцы: напрыклад, у ансамблі з дзвюх скрыпак і бубна першы скрыпач «трымае вярхі», другі — «туруе» (суправаджае), бубніст — «паддае тахціку» (адбівае такт), «выбівае рытм»; у ансамблі са скрыпкі і цымбалаў скрыпач «вядзе матыў», цымбаліст спалучае меладычна-падгалосачную, рытмічную і гарманічную функцыі. У народных інструментальных ансамблях рэалізуюцца розныя прынцыпы спалучэння ансамблевых галасоў — поліфанічны (надгалосачнага, кантрастнага відаў) і гамафонна-гарманічны з элементамі скрытай паліфаніі.

Гэтыя прынцыны фармаваліся ў залежнасці ад мясцовых традыцыяў песенна-харавога шматгалосся, тыпу ансамбля і жанру музыкі. Напрыканцы XX ст. назіралася тэндэнцыя да значнай рухомасці ансамблевых саставаў, што абумоўленая знікненнем многіх традыцыйных інструментаў і актыўным асваеннем народнымі музыкамі новых (баяна, акардэона, саксафона, трамбона, гітары, электрагітары), спалучэннем у адным ансамблі традыцыйных народных інструментаў з прафесійнымі (напрыклад, гармонік, труба, бубен; увядзенне ў склад народнага духавога аркестра скрыпкі і гармоніка, домбры і балалайкі), пашырэннем мяшаных вакальна-інструментальных ансамбляў.

Крыніца: "Краязнаўчая газета" №15 (560), красавік 2015 года
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1389]
Здарэнні [464]
Грамадства [468]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 2
Гасцей: 2
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.