Субота, 27.07.2024, 02:42

РАКАЎСКІ КАСЦЁЛ МАЦІ БОЖАЙ РУЖАНЦОВАЙ І СВЯТОГА ДАМІНІКА

Галоўная »
РАКАЎСКІ КАСЦЁЛ МАЦІ БОЖАЙ РУЖАНЦОВАЙ І СВЯТОГА ДАМІНІКА размяшчаецца ў цэнтры вёскі Ракаў Валожынскага раёна Мінскай вобласці, на правым беразе ракі Іслач. Пабудаваны ў 1904—06 гады з жоўтай цэглы намаганнямі ксяндза Я.Карповіча замест папярэдняга драўлянага храма. Фундатарамі будаўніцтва з'яўляліся князі Друцкія-Любецкія, памешчыкі Булгакі, Здзіхоўскія, Хелхоўскія.


У 1911 годзе пажар знішчыў драўляную плябанію, але не закрануў храма. У гэты час вікарыем служыў паэт А.Астрамовіч (Андрэй Зязюля). На 1912 год прыход налічваў каля 8 тысяч парафіян. Пасля Вялікай Айчыннай вайны выкарыстоўваўся ў гаспадарчых мэтах. У 1990-я гады вернуты католікам.


Помнік архітэктуры неаготыкі. Трохнефавая двухвежавая базіліка з трансептам і паўкруглай апсідай з бакавымі сакрысціямі; узнесена на высокі бутавы цокаль. Перакрыжаваныя двухсхільныя дахі цэнтральнага нефа і трансепта закрыты на фасадах двухграннымі шчытамі з вокнамі-ружамі. Бакавыя больш нізкія нефы накрыты аднасхільнымі дахамі, вылучанымі на франтальным фасадзе двух’яруснымі чатырохграннымі вежамі з высокімі шпілямі. Па фронце будынак расчлянёны ступеньчатымі контрфорсамі на тры часткі: цэнтральная вылучана ўваходам у выглядзе стральчатай аркі з акном-ружай над ёй; двумя меншымі аналагічнымі парталамі вылучаны бакавыя ўваходы ў вежах. У архітэктурнай кампазіцыі шырока выкарыстаны ступеньчатыя контрфорсы, высокія стральчатыя аконныя праёмы і нішы, аркатурныя фрызы.

У інтэр'еры нефы размежаваны стральчатымі аркадамі на магутных пілонах, перакрыты стральчатымі скляпеннямі. На трохпралётнай аркадзе нартэкса ўчынены хоры з балюстраднай агароджай і неагатычным арганам. Апсіду, крылы трансепта і тарцы бакавых нефаў запаўняюць драўляныя алтары ў стылі неаготыкі. У дэкаратыўным афармленні выкарыстаны арнаментальна-арабескавы роспіс.

Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін;
фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 32
Гасцей: 32
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.