Нядзеля, 19.05.2024, 00:12

РУБЯЖЭВІЦКІ КАСЦЁЛ СВЯТОГА ЮЗАФА

Галоўная »
РУБЯЖЭВІЦКІ КАСЦЁЛ СВЯТОГА ЮЗАФА размяшчаецца на паўночна-ўсходняй ускраіне вёскі Рубяжэвічы Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці, у акружжы агароджы з вапняковых квадраў і з трохпралётнай «гатычнай» брамай. Пабудаваны ў 1907—11 гады з часанага вапняку намаганнямі ксяндза І.Скакоўскага і на ахвяраванні А.Ленскай (15 тысяч рублёў).


Помнік архітэктуры неаготыкі. Да асноўнага прамавугольнага ў плане трохнефавага аб'ёму, накрытага высокім двухсхільным дахам, з усходняга боку далучаны ніжэйшыя выцягнутая паўкруглая апсіда і сіметрычныя сакрысціі пад вальмавымі дахамі. Па баках галоўнага фасада ўзвышаюцца две магутныя трох’ярусныя чатырохгранныя вежы, умацаваныя па вуглах ступеньчатымі контрфорсамі і завершаныя спічастымі шатрамі. Тарэц нефа паміж вежамі завершаны двухсхільным зубчастым шчыпцом з круглым вітражным акном-ружай у цэнтры і бетонным лацінскім крыжом у завяршэнні. Уваход вырашаны высокім гатычным парталам, фланкіраваным аналагічнымі аконнымі праёмамі. Высокія стральчатыя аконныя праёмы з вітражным ашкленнем рытмічна чляняць бакавыя фасады. Уражанне архаічнай старажытнасці архітэктуры храма надае магутная, каларыстычна насычаная муроўка сцен з абчасаных вапнавых квадраў.


Унутраная прастора падзелена вытанчанымі васьміграннымі слупамі на высокі цэнтральны і ніжэйшыя бакавыя нефы, перакрытыя стральчатымі крыжовымі скляпеннямі з нервюрамі. У неагатычным стылі выкананы драўляныя цэнтральны і бакавыя алтары у выглядзе стральчатай аркі з вімпергам, спавядальні, амбон (1912 год, навешаны на левым слупе прэсбітэрыя). У інтэр'еры дванаццаць насценных барэльефных пано-стацый на тэму Крыжовага шляху Хрыста. На ўзнятым на два слупы балконе хораў неагатычны арган.

Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін;
фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1400]
Здарэнні [469]
Грамадства [472]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Май 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.