Субота, 27.07.2024, 03:58

ЗАДАРОЖСКІ КАСЦЁЛ НАЙСВЯЦЕШАЙ ДЗЕВЫ МАРЫІ

Галоўная »
ЗАДАРОЖСКІ КАСЦЁЛ НАЙСВЯЦЕШАЙ ДЗЕВЫ МАРЫІ размяшчаецца за 1 км на захад ад вёскі Задарожжа (Мнюта) Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці. Пабудаваны ў 1910 г. з цэглы. Абкружаны бутавай агароджай з трох’арачнай брамай і вуглавой двух’яруснай шатровай званіцай. Храм адлюстраваў у сваім малюнку Язэп Драздовіч.


Помнік архітэктуры неаготыкі. Магутная трохнефавая базіліка з пяціграннай апсідай і бакавымі сакрысціямі. Галоўны фасад фланкіраваны двух’яруснымі чатырохграннымівежамі са шпілямі, паміж імі атыкавая сцяна з двухгранным шчыпцом. Вось сіметрыі фасада адзначана ўваходным стральчатым парталам і акном-біфорыумам над ім. Сцены рытмічна расчлянёны ступеньчатымі контрфорсамі ў прасценках высокіх стральчатых аконных праёмаў, апяразаны аркатурнымі фрызамі.

Прастора інтэр'ера расчлянёна на нефы стральчатымі аркадамі на чатырохгранных пілонах, перакрыты стральчатымі скляпеннямі. Перспектыва цэнтральнага нефа завершана неагатычным алтаром, на прадалтарным пілоне навешаны прамавугольны амбон. Над уваходам хоры. Абраз «Маці Божая Беззаганнага Зачацця» (17 ст.), партрэт караля Жыгімонта ІІІ (1601 г.).

Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін;
фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 35
Гасцей: 35
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.