Серада, 24.04.2024, 10:54

Каталог артыкулаў

Галоўная » Публікацыі » Анатоль Трафімчык

Першая паэма пра беларускую вёску
У польскамоўным выданні — часопісе «Łowiec», які выходзіў у Львове з 1878 года, адшуканы вершаваны твор вялікай формы пра вёску Дзяніскавічы. Твор мае аднайменную з вёскай назву.


Падчас нашых краязнаўчых росшукаў выпадкова трапілася пад увагу выданне з паэмай, названай у гонар адной з самай старажытных i легендарных вёсак Ганцавіцкага раёна. Аўтар, магчыма, — пазашлюбны сын аднаго з Радзівілаў, вядомы ў свой час паэт i мастак Артур Бартэльс (1818 — 1885). Пры яе публікацыі пазначана месца i час напісання: Дзяніскавічы, люты 1862 года. Гэта значыць, 154 гады таму.


Ёсць падставы меркаваць, што ў Дзяніскавічах аўтар i нарадзіўся. Яго бацькамі лічыцца памешчыцкая пара — Людвік Бартэльс i Канстанцыя Заблоцкая. Але ў самога паэта праслізгваюць намёкі на больш высокае паходжанне: маўляў, у жылах цячэ «найсапраўднейшая i вельмі старая княская кроў».

Артур Бартэльс атрымаў добрую адукацыю: вучыўся ў навучальных установах Варшавы, Пецярбурга i Парыжа. Гэта дапамагло раскрыць таленты пісьменніка, мастака i нават музыкі. Выступаў творца ў папулярных жанрах, што прыносіла немалую славу. Пры жыцці ён выдаваўся ў Вільні, Варшаве, Кракаве, Львове i нават у Парыжы. Аднак творы, напісаныя на аснове ліцвінскага матэрыялу, — гэта «Драмы i камедыі» (Вільня, 1859), п'еска «Госці» (Кракаў, 1875), паэмы «Палескі тыдзень», «Летнія ды асеннія паляванні» i «Зімовыя ловы на Літве» (Львоў, 1878 — 1880) — сталіся не надта папулярнымі. Найбольш вядомы зборнік «Песенькі i сатыры», які выйшаў пасля смерці аўтара, у 1888 годзе.

Пры выбары мовы для творчасці для свайго асяродку — ліцвінскай шляхты — Атур Бартэльс не быў арыгінальны. Яна была польскай. Нягледзячы на гэта, творца не лічыў сябе палякам, не раз праявіў прыналежнасць да ліцвінскага народа. У недалёкай для тагачасся — сярэдзіны XIX стагоддзя — будучыні ліцвінская свядомасць трансфармуецца ў беларускую. Несумненна, роднай мовай народа, сярод якога прыйшоў на свет, Артур Бартэльс валодаў. Аднак традыцыя пісьма на роднай мове тады толькі аднаўлялася. У той час многія калегі Артура Бартэльса па пяры i паходжанні пачалі ўсё часцей звяртацца да рэалізацыі свайго творчага патэнцыялу ў мове занядбанага за стагоддзі народа. У аўтара «Дзяніскавіч» па-беларуску запісаў не выяўлена. Аднак, хоць твор i напісаны на польскай мове, многія элементы выдаюць на тое, што думае паэт па-беларуску.

Пачатак паэмы дужа характарыстычны:

Мясцовасць у «Дзяніскавічах» выпісана даволі рэалістычна, з дакументальнай дакладнасцю:

Сапраўды, да часу напісання паэмы ў Дзяніскавічах пераважалі курныя хаты, якія неўзабавае пачалі змяняцца на жыллё з комінам.

Далей аўтар апісвае як тыповыя рысы, характэрныя для тагачасных вёсак гэтай мясцовасці, так i эксклюзіўныя з'явы. Да першых аднясём, напрыклад, этнаграфічныя малюнкі быту, да вузкалакальных — напрыклад, тапанімічныя назвы ў наваколлі. Больш за тое, у некаторых выпадках (такіх налічваецца пяць) паэт звяртаецца да зносак-тлумачэнняў з мэтай павысіць ступень чытацкага разумення момантаў, якія з розных прычын не ўпляліся ў тканіну паэтычнага тэксту.

Складаецца твор з шасці частак, кожная з якіх мае ад 5 да 23 чатырохрадковых строф (усіх — 68). Змест мае лірычна-апісальны характар. Аповед вядзецца ад першай асобы. Лірычны герой пасля расстання прыязджае ў родны кут, дзе сорак тадоў таму распачаў знаёмства са светам. Яго душа заходзіцца ад замілавання пры выглядзе царквы, курных хатак, калодзежаў, гумнаў. Асаблівая ўвага адрасуецца дому, дзе правёў першыя гады. Далей герой выходзіць за межы сяла — на сустрэчу з грэбляй, «мілымі для вуха» ўрочышчамі (Градкі, Ізбіск, Лясішча, Дзерамінішча, Крэмцы), вартаўнікамі лясоў — леснікамі Сойкамі i Кавальчукамі, дакладней, ix нашчадкамі. Прычым аўтар, як этнограф, дэталізуе многія карціны. Зразумела, найперш тыя, якія звязаны з асабістымі ўспамінамі. Так, ужо як аматар палявання прыпамінае, што «на Ізбіску мядзведзя забіў». У апошняй частцы аўтар раскрывае прычыну такіх цёплых адносін да Дзяніскавіч ды ix наваколля: «Вы некалі замянілі мне цэлую сям'ю».

Aртур Бартэльс нібы прадчувае, што гэта яго апошняя сустрэча з Бацькаўшчынай. Меней чым праз год пачнецца паўстанне Кастуся Каліноўскага. Каб уцячы ад пакарання, Артур Бартэльс едзе жыць у Варшаву. У1875 — 1878 гадах жыве ў Рызе. Апошнім прытулкам стаў Кракаў. Але, дзе 6 ні быў паэт, яго душа балела па радзіме. Таму ён так шанаваў невялічкую паэмку «Дзяніскавічы», якую не згубіў у віхурах часу i вырашыў дастаць на свет Божы праз 16 гадоў пасля стварэння. У год пераезду аўтара за мяжу (1878) у Львове пачаў выходзіць месячнік «Łowiec». Назва адносіцца да старапольскіх слоў i перакладаецца як «паляўнічы».


Як заядлы паляўнічы i адначасова літаратар, Артур Бартэльс выклаў на паперы свае назіранні пра любімае хобі i родныя мясціны. Так паўсталі апублікаваныя ў названым часопісе шматлікія нарысы пра паляванне i згаданыя тры паэмы на гэту ж тэму. Прычым тая ж паэма «Дзяніскавічы», відавочна, стваралася не для друку, a для сябе, бо пісалася задоўга да публікацыі, ды з цягам часу нашчадкамі была забыта зусім.

Асобна зазначым, што знойдзены твор з'яўляецца першай паэмай пра беларускую вёску. Дагэтуль былі пра гарады i вадаёмы: напрыклад, «Прысвячэнне гораду Вільня» Антонія Гарэцкага, «Ваколіцы Віцебска» i «Вілія» Тадэвуша Лада-Заблоцкага, «Да Палоты» Юзафа Маралёўскага, «Свіцязь» Яна Чачота, «Свіцязь» Адама Міцкевіча, «Да Дзвіны» Ануфрыя Казакевіча, «Да Нёмана» Юліяна Корсака... Але гэта вершы. Твораў вялікай паэтычнай формы, напісаных пра канкрэтную вёсачку на Беларусі, не было нават у «вясковага лірніка» Уладзіслава Сыракомлі.

Такімі даробкамі на беларускай глебе рыхтавалася ніва, якая неўзабаве дала ўзыходы ў выглядзе класічных твораў той жа «Новай зямлі» Якуба Коласа, пераклічка з якой выразна адчуваецца. Безумоўна, знойдзеная пасля доўгага забыцця паэма заслугоўвае ўвагі гісторыкаў, літаратуразнаўцаў, краязнаўцаў a таксама перакладчыкаў. Знаходка павінна стаць даступнай шырокаму колу чытачоў нашай краіны. Зрэшты, як i ўся ліцвінская спадчына Артура Бартэльса.
Катэгорыя: Анатоль Трафімчык | Дабавіў: admin (22.10.2016) | Аўтар: Анатопь ТРАФІМЧЫК - "ЛіМ"
Праглядаў: 2678 | Тэгі: Ганцавіцкі раён, Ганцавічы, Літаратурная Ганцаўшчына, Літаратура і мастацтва, Дзяніскавічы, Артур Бартэльс, Анатоль Трафімчык | Рэйтынг: 5.0/11
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Віталь Герасіменя [50]
Наталія Кулеш [21]
Анатоль Трафімчык [89]
Павел Дайлід [7]
Віктар Гардзей [12]
Ганна Дулеба [4]
Святлана Локтыш [4]
Галіна Снітко [8]
Аляксандр Кандраценя [1]
Дзяніс Лісейчыкаў [1]
Таццяна Дзенісеня [1]
Марыя Шчаўкун [3]
Аляксей Галаскок [1]
Марыя Пашкевіч [1]
Канстанцін Мохар [5]
Алег Гаруновіч [2]
Андрэй Блінец [4]
Міхась Яніцкі [4]
Вольга Фёдарава [2]
Анатоль Сідарэвіч [3]
Ірына Рудкоўская [2]
Іншае [80]
Хто тут?
Анлайн усяго: 4
Гасцей: 4
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.