Пятніца, 29.03.2024, 13:12

Каталог артыкулаў

Галоўная » Публікацыі » Анатоль Трафімчык

Прозвішчы продкаў кругаўцоў
Прозвішча суправаджае сучаснага чалавека цягам ўсяго жыцця і пасля яго. Сёння немагчыма ўявіць, што некалі людзі не мелі прозвішчаў. Яшчэ ў дапісьмовую эпоху чалавецтва паслугавалася мянушкамі. З іх спачатку выраслі імёны і толькі пасля – прозвішчы. На тэрыторыі Беларусі так сталася яшчэ ў Сярэднявеччы, якое закончылася ў канцы XV ст.

Доўгі час прозвішчы мелі толькі баяры (шляхта). Так, вёскаю Круговічы сённяшняга Ганцавіцкага раёна пры першай згадцы (1445 г.) валодаў род Ільінічаў, частка паселішча тады была падараваная Пішчыку. У той час сяляне называліся па імёнах: «Сава, Еско, Пантелеи, Максимъ, Семенъ, а шостая удова». Прыгонныя ў Вялікім Княстве Літоўскім займелі радавыя антрапонімы толькі ў Новы час – не раней за XVI ст. У дакуменце-актацыі 1653 г. па абедзьвюх круговіцкіх вёсках сяляне, за рэдкім выключэннем, фігуруюць не толькі з імёнамі, але і з прозвішчамі.


Адзначым, што на землях Масковіі гэтыя працэсы адставалі на пару стагоддзяў: толькі ў XVI ст. там былі ўведзеныя прозвішчы для вышэйшага саслоўя, а сяляне ў сваёй масе не мелі іх да адмены прыгоннага права.

З цягам часу жыццё ўсё больш дакументуецца. Таму можна прасачыць, якія прозвішчы мелі продкі Вялікіх і Малых Круговічаў у розныя часы. Маем пад рукамі дадзеныя XVIІ, ХІХ і ХХІ ст.

Паводле дакумента 1653 г., у Круговічах і Ляхавічах (так называліся Малыя Круговічы) было адпаведна 37 і 50 гаспадароў і гаспадарак. У 1858 г. іх налічвалася 45 і 23. Прозвішчамі ў 1653 г. можна прызнаць у Круговічах 25 найменняў, у Ляхавічах – 38. Астатнія антрапонімы – гэта імёны, мянушкі, вытворныя ад наймення мужа (для ўдавы) ці бацькі (для сына). У 1858 г. прозвішчаў было адпаведна 30 і 10.


Так змянілася статыстыка за два стагоддзі. Канечне, кідаецца ў вочы, што агульная колькасць гаспадарак у дзвюх вёсках нават зменшылася: з 87 да 68. Тут паўплывала вайна паміж Рэччу Паспалітай і Маскоўскай дзяржавай 1653 – 1667 гг. Гэта была ці не самая крывавая падзея ва ўсёй гісторыі Беларусі. Наш народ у выніку страціў больш чым палову з трохмільённага насельніцтва. Ачуняць змаглі толькі напрыканцы ХІХ ст.

Яшчэ з дадзеных відаць, што асабліва пацярпелі Малыя Круговічы. Маскоўскае войска большую жорсткасць праяўляла да католікаў і палякаў (ляхаў). Імі якраз і з’яўляліся ў большасці сваёй малосянцы. Таму, дарэчы, і вёска называлася Ляхавічамі.

Гэтым страшнейшым катаклізмам варта патлумачыць і змены ў якасным складзе прозвішчаў. У дзвюх вёсках у 1858 г. засталося толькі па адным прозвішчы двухсотгадовай даўніны. Гэта Лелес у Вялікіх Круговічах і Муха ў Малых.


У далейшым за паўтара стагоддзі змены былі не такія дынамічныя. Прынамсі, сёння ў вёсках жывуць прадстаўнікі з 18 прозвішчамі ХІХ ст. у Вялікіх Круговічах і з 9 – у Малых. У працэнтных суадносінах гэта адпаведна 60 і 90 %.


Ніжэй у табліцах падаём сістэматызаваныя дадзеныя па зафіксаваных рэвізскімі сказкамі (своеасаблівым перапісам насельніцтва ў Расійскай імперыі) у 1858 г. прозвішчах і суаднясенні іх з наяўнымі ў 1653 г. і на пачатку ХХІ ст . Кожны з кругаўцоў і малосянцаў можа праверыць наяўнасць каранёў (па мужчынскай лініі) у сярэдзіне ХІХ ст.

Прозвішчы ў Вялікіх Круговічах
Прозвішча (згодна з тагачасным напісаннем на рускай мове ў дакументах)Прозвішча (адаптаванае да сучаснага правапісу беларускай мовы)Колькі разоў сустракаецца ў спісе 1858 г.Ці было ў 1653 г.Ці засталося ў вёсцы ХХІ ст. (+/–), пры змене ўказваецца
БлинковскійБлінкоўскі3
+
БобовинскійБабавінскі1
-
ВасилевскійВасілеўскі1
-
ВикторовичъВіктаровіч1
+
ГайцюкевичъГайцюкевіч1
+
ГалушкаГалушка1
+
ГардзейГардзей2
+
ГурманъГурман1
+
ДашкевичъДашкевіч1
-
ДзѣрбуновичъДзербуновіч2
-
ДивизкоДзівізка1
-
ЖданюкъЖданюк1
+
ЗаѣцъЗаяц4
+
ЗанькоЗанька3
+
ЗенкѣвичъЗянкевіч1
-
КрупинскійКрупінскі1
-
ЛелесъЛелес5++
МухаМуха2
+
ОскиркоАскірка1
+ Аскерка
ОстровскійАстроўскі1
-
ПавловскійПаўлоўскі1
-
ПечуренкоПячурэнка1
+
ПокумейкоПакумейка1
+
РадзюкъРадзюк2
+
РапейкоРапейка1
+
СтудентъСтудзент1
+
СурмаСурма1
-
ТрохимчикъТрахімчык1
+ Трафімчык
ШипердъШыперд1
-
ЯнковскійЯнкоўскі1--

Прозвішчы ў Малых Круговічах
Прозвішча (згодна з тагачасным напісаннем на рускай мове ў дакументах)Прозвішча (адаптаванае да сучаснага правапісу беларускай мовы)Колькі разоў сустракаецца ў спісе 1858 г.Ці было ў 1653 г.Ці засталося ў вёсцы ХХІ ст. (+/–), пры змене ўказваецца
ГардзейГардзей2
+
ГурманъГурман1
+
Заецъ (трэба: Заѣцъ)Заяц1
+
ЛойкоЛойка4
+
МухаМуха10++
ПодгайскійПадгайскі1
+
РожицкійРажыцкі1
+
ХудницкійNew CellNew Cell
New Cell
ЦѣхнаЦехна1
New Cell
ЧаботоронокъЧабатаронак1
+ Чабатарэнка

У публікацыі скарыстаныя фота продкаў аўтара па кудзелі з Круговічаў (міжваенны час).
Катэгорыя: Анатоль Трафімчык | Дабавіў: admin (17.06.2017) | Аўтар: Анатоль ТРАФІМЧЫК - "КГ"
Праглядаў: 1914 | Тэгі: Вялікія Круговічы, Ганцавіцкі раён, Малыя Круговічы, Анатоль Трафімчык | Рэйтынг: 5.0/4
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Віталь Герасіменя [50]
Наталія Кулеш [21]
Анатоль Трафімчык [89]
Павел Дайлід [7]
Віктар Гардзей [12]
Ганна Дулеба [4]
Святлана Локтыш [4]
Галіна Снітко [8]
Аляксандр Кандраценя [1]
Дзяніс Лісейчыкаў [1]
Таццяна Дзенісеня [1]
Марыя Шчаўкун [3]
Аляксей Галаскок [1]
Марыя Пашкевіч [1]
Канстанцін Мохар [5]
Алег Гаруновіч [2]
Андрэй Блінец [4]
Міхась Яніцкі [4]
Вольга Фёдарава [2]
Анатоль Сідарэвіч [3]
Ірына Рудкоўская [2]
Іншае [80]
Хто тут?
Анлайн усяго: 9
Гасцей: 9
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.