Чацвер, 21.03.2019, 09:26

Каталог артыкулаў

Галоўная » Публікацыі » Іншае

Паляванні ў Дзяніскавічах
Вёска Дзяніскавічы знаходзіцца ў адным з самых лясістых і глухіх закуткоў Палесся. Нават сёння, яна амаль з усіх бакоў акружана забалочанымі лясамі.

Паляванне ў наваколлі вёскі Дзяніскавічы. Студзень 1927 года.
У цэнтры злева Людвіг Чэтвертынскі, справа - Кароль Радзівіл

Лясы здаўна з’яўляюцца асноўным багаццем гэтага краю. Драўніна з мясцовых лесапілак вывозілася на экспарт праз побач размешчанаю чыгуначнаю станцыю Ганцавічы. У Дзяніскавічы на паляванне прыяжджалі людзі з розных куткоў света. Лес належаў да Клецкай ардынацыі (пазней ён адыйшоў да Давыдгарадоцкай ардынацыі) князей Радзівілаў, дзе была вялікая колькасць ласей, ваўкоў, дзікоў і больш меньшых звяроў. Баляслаў Святаржыцкі аўтар эскіза «Паляванне на Крэсах Усходніх у мінулым стагоддзі 1850 – 1936» пісаў, што пасля Першай сусветнай вайны тут сустракаліся адзінкавыя мядзведзі, якія былі поўнасцю знішчаныя ў другіх памежных рэгіёнах. Уладальнікі – князі Радзівілы – у наваколлі Дзяніскавіч праводзілі паляванні з незвычайнай пышнасцю, з удзелам знатных палітыкаў, ваенных і дзеячаў культуры.

Першая згадка пра паляванне ў Дзяніскавічах з’явілася ў сярэдзіне 19 стагоддзя. У гэты перыяд Дзяніскавічы наведаў Артур Бартэльс (які верагодна нарадзіўся менавіта ў гэтым населеным пункце – заўвага рэдактара) – папулярны віленскі паэт і аўтар артыкулаў паляўнічай тэматыкі. Знаходжанне ў палескай глушы і паляванне ў добрай таварыскай кампаніі натхнілі яго напісаць некалькі вершаў і паляўнічую паэму «Дзяніскавічы».

Антон Вільгельм Радзівіл
У 1870 годзе ардынатарам клецкім і нясвіжскім стаў князь Антон Вільгельм Радзівіл. Ён быў прускім генералам, а таксама ад'ютантам наступных прускіх каралёў: Вільгельма I, Фрыдрыха III і Вільгельма II. Дзякуючы прыналежнасці да каралеўскай «La Maison Militaire» («Дом ваенных») і меў важную палітычную ролю пры каралеўскім двары. Удзельнічаў у арганізацыі прыёмаў замежных манархаў або ад імя караля накіроўваўся да іншых еўрапейскіх манаршых двароў па дыпламатычных пытаннях. У 1888 годзе ён адправіўся да каралеўскага двара ў Лісабон і Мадрыд, каб паведаміць пра смерць Вільгельма I, а ў 1899 годзе прадстаўляў імператара на пахаванні прэзідэнта Францыі Фелікса-Франсуа Фора.

З 1880 года князь і яго жонка пражывалі ў Нясвіжы ў сваім сямейным маёнтку. У той жа час, як князь Антоній ардынатар Нясвіжскі, Олыцкі, Клецкі і Давыдгарадоцкі быў уладальнікам маярату ў Давыд-Гарадку, дзе ён па меньшай меры бываў як мінімум два разы на год. Там ён аддаваўся свайму захапленню – паляванню. У верасні ён паляваў на лася, а зімою на мядзведзяў і дзікоў. Гэтыя паляванні адбываліся ў Давыд-Гарадку і Дзяніскавічах.

прынц ВільгельмУ 1886 годзе Антоній Вільгельм Радзівіл запрасіў на паляванне ў Дзяніскавічы прынца Вільгельма, які на той час з’яўляўся спадчыннікам нямецкага прастола. Вільгельм прыбыў у суправаджэнні мастака Юліана Фалата, які запісаў забаўны момант падчас палявання: «Адразу ў глыбіні леса былі чутныя гукі труб і стральбы, што рабіліся для таго каб напалохаць мядзведзя: на пазіцыях настала цішыня чакання. Затым справа з пазіцыі князя Мацея раздаўся стрэл – праз некаторы час быў атрыманы сігнал, што мядзведзь забіты, а гэта значыць – канец паляванню. На твары князя прускага было здзіўленне, якое раздзяляў пан Абламовіч, што кіраваў паляваннем. Аднак таму што сігнал быў паўтораны, мы зыйшлі са сваіх пазіцый у напрамку таго месца, ляжаў забіты мядзведзь. Я падбег па дарозе да князя Мацея, каб даведацца больш падрабязна. Князь сказаў з неахвотай: «Кроў Радзівілаўская загуляла і не змог вытрымаць». Ён патлумачыў немэтазгоднасць свайго стрэлу, якім пазбавіў прускага князя магчымасці забіць мядзведзя. Каб уратаваць сітуацыю, гаспадары пачалі заўзята запэўніваць нашчадка трону, што застрэлены звер быў «невялікіх памераў», а па сапраўднаму вялікі і годным смерці ад такой выбітнай асобы толькі чакае сваёй чаргі, з чаго можна зрабіць выснову, што князь Мацей нашчадку прастола зрабіў ласку».

Пасля гэтых словаў настрой у нашчадка змяніўся ў лепшы бок. І, праўда, падчас гэтага палявання, якое доўжылася амаль месяц, Вільгельм змог забіць тры вялікія мядзведзі, лося і некалькі жывых мядзведзянят забраў з сабою ў Берлін».

Юліян Фалат. "Вяртанне з палявання з лосем"

Гэтыя паляванні далі Юліяну Фалату на працяглы час добры рэсурс і матывы. Вялікія фігуры кампазіцыі, што паказвюць сцэны палявання ў Радзівілаў, сталі адметнай рысай яго творчасці. З вялікім пачуццём паляўнічага свету і вялікай адчувальнасцю да прыгажосці пейзажу намаляваныя палотны: «Дзідакідальнікі», «Вяртанне з палявання на мядзведзя», «Паляванне на мядзведзя», «Вяртанне з паляванне на санях», «Пейзаж з ласямі», «Паляванне – нагонка, перасякаючы адлігу», «Лось, вяртанне з палявання з лосем».

У выніку Юліян Фалат атрымаў тытул гофмалера (мастака на паляваннях пры імператарскім двары), што дазволіла яму ў 1888 годзе выстаўляць свае акварэлі і карціны з алейных фарбаў па паляўнічай тэматыцы, як у Берліне, Мюнхене і Дрэздэне, а таксама ў Кракаве.

князь Караль Мікалай РадзівілКнязь Антоній Вільгельм Радзівіл памёр у 1904 годзе. З маёмасці, якая належала яму, 150 тысяч гектараў налічвала Давыдгарадоцкая ардынацыя. У яе межах аказаліся і лясы ў наваколлі Дзяніскавіч. Наступным ардынатам стаў князь Станіслаў Радзівіл, што загінуў пад час Савецка-Польскай вайны. Яго нашчадкам стаў Караль Мікалай Радзівіл. Князь быў заядлым паляўнічым.

Ён арганізоўваў платныя паляванні ў сваіх угоддзях для палітыкаў, фінансістаў, прамыслоўцаў з Сілезіі і Лодзі, што значна павялічыла даход ад маёнтка.

У той самы час князь Караль добра дбаў пра колькасць звера ў сваёй ардынацыі. Яго заслуга ў тым, што на тэрыторыі Польшы не вымер лось. У 1928 годзе ў часопісе «Польскі паляўнічы» пісалася, што гэтыя жывёлы могуць падзяліць лёс зубраў, якія амаль зніклі. «Калі я вярнуўся пасля вайны ў 1921 годзе, то ў сярэдзіне ардынацыі знайшоў толькі тры асобы, праз год з боку Расіі да іх далучыліся яшчэ пяць штук і склалі на сёння селекцыйнае ядро. Сёння гэтым можна ганарыцца: напалоханыя і дзікія».

У лютым 1935 года ўдзельнікам палявання, якое арганізаваў Караль Радзівіл у надлясніцтве Дзяніскавічы, быў прынц Манака Луі ІІ Грымальдзі. У віленскім «Слове» наконт візіту важнага госця на Палессе згадана наступнае: «Пасля палявання і вячэры ў рэстаране на чыгуначнай станцыі Стоўбцы, на спецыяльным вагоне, што быў падчэплены да змешанага цягніка, ён направіўся ў надлясніцтва Дзяніскавічы, дзе як госць князя Радзівіла прыняў удзел у аблаве на дзікоў. Акрамя таго ў гэтым прынялі ўдзел: князь Караль Радзівіл, князь Чэтвертынскі з сынам, стараста Жмігродскі, пан Конрад Лазінскі з Галынкі, пан Юзэф Вайніловіч з Кунцаўшчыны і камандзір батальёна Корпуса Аховы Памежжа ў Клецку маёр Кірх».

У гістарычных крыніцах захоўваюцца дадзеныя не толькі пра вядомыя асобы, што палявалі ў Дзяніскавічах, але і пра работнікаў лясной адміністрацыі Радзівілаў. Былі сярод іх і тыя, якіх можна было назваць стрыманымі і мужнымі паляўнічымі, з халодным сэрцам, адвагаю і знаючых лясныя законы. Цікаваю асобаю быў стралец і мядзведзелоў Ян Бараноўскі. Яго бацька пад час палявання суправаджаў самога князя Альбрэхта Радзівіла. «Стары стралец Бараноўскі, які суправаджаў князя ў шматлікіх экспедыцыях, убіў мядзведзю карабельную шашку пад лапатку і аддаўшы яловую галінку, крывавым канцом клінка зрабіў крыж на твары князя, які зняў капялюш. Гэта быў крыж першага забітага мядзведзя», – так пісаў сведка тых падзей у часопісе «Польскі паляўнічы» (1913).

надляснічы Адам БугалаВялікім аматарам палявання быў апошні Дзяніскавіцкі надляснічы Адам Бугала (1899 – 1961 гады). У першыя дні верасня 1939 года ён быў мабілізаваны, а сям’я, пасля таго як савецкія войскі перайшлі мяжу, была выслана ў Ганцавічы. У чэрвені 1941 года яго жонка з трымя дзецьмі была дэпартавана ў Сібір. У красавіку 1946 года ў рамках рэпатрыяцыі яны пераехалі ў горад Гжыцка. У перыяд акупацыі Адам Бугала быў удзельнікам супраціўлення на поўдні Польшчы. У 1945 годзе ён быў прызначаны надляснічым Лужанскага надлясніцтва (даўняя назва Гжыцкага надлясніцтва). Адначасова ён быў сябрам Польскага саюза паляўнічых і Польскага саюза рыбаловаў. На тэрыторыі былой Усходняй Прусіі ён заклаў асновы сучаснай лясной гаспадаркі. Па яго меркаванні, лясная гаспадарка заўсёды павінна ійсці ў пары з рацыянальна кіруемай паляўнічай гаспадаркай. Ён лічыў, што разумнае кіраванне папуляцыямі дазваляе абумовіць іх трывалае існаванне, што забяспечвае ўсебаковую карысць: экалагічную, сацыяльную і гаспадарчую.
Катэгорыя: Іншае | Дабавіў: vitalis (21.02.2019) | Аўтар: Зміцер ЗАГАЦКІ – «Echa Polesia»
Праглядаў: 65 | Тэгі: Дзяніскавічы, Ганцавіці раён | Рэйтынг: 5.0/1
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Віталь Герасіменя [34]
Наталія Кулеш [21]
Анатоль Трафімчык [75]
Павел Дайлід [7]
Віктар Гардзей [12]
Ганна Дулеба [4]
Святлана Локтыш [4]
Галіна Снітко [8]
Аляксандр Кандраценя [1]
Дзяніс Лісейчыкаў [1]
Таццяна Дзенісеня [1]
Марыя Шчаўкун [3]
Аляксей Галаскок [1]
Марыя Пашкевіч [1]
Канстанцін Мохар [5]
Алег Гаруновіч [2]
Андрэй Блінец [4]
Міхась Яніцкі [4]
Вольга Фёдарава [2]
Анатоль Сідарэвіч [1]
Ірына Рудкоўская [2]
Іншае [76]
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Каталог TUT.BY Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.