Пятніца, 19.04.2024, 06:37

ДЗЯНІСКАВІЧЫ

Галоўная »
ДЗЯНІСКАВІЧЫ (Денисковичи - русс.) — вёска, цэнтр Дзяніскавіцкага с/с, за 25 км ад горада і чыгуначнай станцыі Ганцавічы (на лініі ЛунінецБаранавічы). 758 двароў, 1223 жыхароў (14.10.2009 г.), на сакавік 2015 года 1016 жыхароў.




Уезды у вёску

Паводле пісьмовых крыніц вядомы з 16 ст., узгадваюцца ў 1567 г. як паселішча ў дяржаўнай уласнасці ў Новагародскім ваяводстве ВКЛ, з 1569 г. ў Рэчы Паспалітай. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай з 1793 г. ў складзе Расійскай імперыі, сяло Круговіцкай воласці Слуцкага павета Мінскай губерні, уласнасць Радзівілаў. У 1839 г. на сродкі прыхаджан і князя Льва Радзівіла была пабудавана з дрэва Петрапаўлаўская царква. Сяло з'яўлялася цэнтрам праваслаўнага прыхода (у 1879 каля 1100 прыхаджан). У 1886 г. 40 двароў, 560 жыхароў дзейнічалі праваслаўная царква і капліца. Паводле перапісу 1897 г. ў Дзяніскавічах было 143 двары, 1006 жыхароў, меліся царква, царкоўна-прыходская школа, хлебазапасны магазін і піцейны дом. У 1909 г. ў сяле 184 двары, 1120 жыхароў. Побач знаходзіўся аднайменны маёнтак, 3 двары, 30 жыхароў.

У лістападзе 1917 г. ўстаноўлена савецкая ўлада. У лютым 1918 г. акупіраваны германскімі войскамі, з сакавіка 1919 г. — войскамі Польшчы. У пачатку 1919 г. і ў ліпені — жніўні 1920 г. аднаўлялася савецкая ўлада.

З 1921 г. ў складзе Польшчы, у Круговіцкай гміне Лунінецкага павета Палескага ваяводства, 259 дамоў, 1392 жыхары. Каля вёскі знаходзілася аднайменнае лясніцтва, 6 дамоў, 37 жыхароў.

З верасня 1939 г. ў БССР. У 1940 г. 231 двор, 1226 жыхароў, створаны калгас. З 12.10.1940 г. вёска — цэнтр сельсавета Ганцавіцкага раёна Пінскай вобласці. У 1940 г. працавалі лесапільны завод, млын, сельпо, няпоўная сярэдняя школа, быў створаны калгас.

У Вялікую Айчынную вайну з 30.06.1941 г. да 07.07.1944 г. Дзяніскавічы акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. 127 вяскоўцаў загінулі ў барацьбе з гітлераўцамі ў 1941 — 1945 гг., у наваколлі вёскі дзейнічалі партызаны брыгад імя Леніна, імя Панамарэнкі, 12-й кавалерыйскай імя Сталіна, а ў вёсцы — падпольная камсамольская арганізацыя. У лютым 1944 г. партызаны гэтых брыгад разграмілі ў Дзяніскавічах варожы гарнізон, спалілі лесазавод, дэпо з рамонтнымі майстэрнямі і 4 паравозы.

З 08.01.1954 г. ў Брэсцкай вобласці. Паводле перапісу 1959 г. — вёскі Дзяніскавічы 1-я (1119 жыхароў) і Дзяніскавічы 2-я (1154 жыхары), р.п. Дзяніскавічы (111 жыхароў). З 25.12.1962 г. да 30.07.1966 г. ў Ляхавіцкім раёне. Паводле перапісу 1970 г. 3197 жыхароў. У 1971 г. ў вёсцы 927 гаспадарак, 3469 жыхароў.

Сельвыканкам

Бальніца сястрынскага догляду

Амбулаторыя

У Дзяніскавічах працуюць выканком сельсавета і сяльгасучастак «Дзяніскавічы» ААТ «Ганцавіцкі райаграсэрвіс», ветэрынарны пункт, лясніцтва, млын, комплексны прыёмны пункт бытавого абслугоўвання насельніцтва, бальніца сястрынскага догляду, аптэка, яслі-сад - сярэдняя школа, Дом культуры, бібліятэка, аўтаматычная тэлефонная станцыя, аддзяленне сувязі, гандлёвы цэнтр, шэраг магазінаў.

Гандлёвы цэнтр

Магазін

Яслі-сад - сярэдняя школа

Лясніцтва

Забудова вёскі выцягнута з поўначы на поўдзень.


Сельскі Дом культуры

Каля Дома культуры, у скверы, насыпаны курган Славы (1964 г.) на ўшанаванне памяці землякоў, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну. На яго вяршыні ўстаноўлены абеліск.


Курган з абеліскам на ўшанаванне памяці землякоў,
якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну



Брацкая магіла

У цэнтры вёскі, каля Дома культуры, знаходзіцца брацкая магіла 15 савецкіх воінаў і партызан. У ліку пахаваных — партызаны брыгад імя Леніна, імя Панамарэнкі, 12-й кавалерыйскай імя Сталіна, якія загінулі ў лютым 1944 г. пры разгроме гітлераўскага гарнізона ў Дзяніскавічах, і воіны 19-й механізаванай брыгады 1-га механізаванага корпуса 1-га Беларускага фронту, якія загінулі ў ліпені 1944 г. пры вызваленні вёскі ад нямецка-фашысцкіх акупантаў. У 1957 г. на брацкай магіле савецкіх воінаў і партызан устаноўлены помнік — скульптура воіна.

Каля вёскі таксама размешчаны 3 археалагічныя помнікі — курганныя могільнікі. Могільнік-1 знаходзіцца за 4 км ад вёскі, справа ад дарогі да вёскі Нач. Мясцовыя яго назвы Капцы, Швецкія магілы. Налічвае больш за 20 насыпаў. Выявіў у 1952 г. Б.В.Міралюбаў, абследаваў у 1965 г. П.Ф.Лысенка. Раскопкі не праводзіліся. Могільнік можа быць аднесены да пахавання дрыгавічоў 11 — 13 ст. Могільнік-2 размешчаны за 5 км ад вёскі, ва ўрочышчы Смалярна, справа ад дарогі да вёскі Вялікія Круговічы. Мае 28 курганоў. Абследавалі П.Лысенка (1965), М.Ф.Гурын (1981). Раскопкі не праводзіліся. Могільнік-3 знаходзіцца за 3 км на паўночны ўсход ад вёскі, ва ўрочышчы Варанец. Мясцовая назва — Швецкія капцы, мае 22 насыпы. Выявіў і абследаваў у 1981 г. М.Ф.Гурын. Раскопкі не праводзіліся.

Вёска — радзіма беларускага вучонага-генетыка І.А.Гардзея (нарадзіўся ў 1938 г.).


Вуліцы вёскі

Да 1965 г. ў склад сельсавета ўваходзілі таксама вёскі Дзяніскавічы 2-я, Дзяніскавічы 3-я (далучаны да в.Дзяніскавічы, да 1962 г. называліся Еськавічы).
Падрыхтавана паводле кнігі Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006.


Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1389]
Здарэнні [464]
Грамадства [468]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 2
Гасцей: 2
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.