Субота, 20.04.2024, 08:17

Каталог артыкулаў

Галоўная » Публікацыі » Іншае

За радкамі дакументаў
Гісторыю з заходнімі беларускімі землямі трэба аднесці да 1921 года – года падпісання Рыжскага мірнага дагавора, па якому да Польшчы адышла значная частка заходне-беларускіх зямель з насельніцтвам 3,4 мільёна чалавек. Успаміны відавочцаў – жыхароў Заходняй Беларусі, якія захоўваюцца ў Баранавіцкім дзяржархіве, дазваляюць падрабязна ўявіць становішча на тэрыторыі Баранавіцкай вобласці. "Цяжкім і бязрадасным было жыццё рабочых г. Баранавічы пад прыгнётам белапалякаў. Разбурэнні першай імперыялістычнай вайны так і не былі ўхілены. Баранавічы ніколі не мелі буйных прадпрыемстваў, не будавалі іх і пры панскай Польшчы, калі не лічыць мясакамбіната, які працаваў на экспарт сваёй прадукцыі за мяжу, што цалкам адпавядала назначэнню Заходняй Беларусі як калоніі. У горадзе заўсёды была вялікая колькасць беспрацоўных, якія раслі і за кошт выхадцаў з вёсак. Вёска пастаянна выштурхоўвала людзей, пазбаўленых сваіх невялікіх надзелаў зямлі. Удзельная вага прамысловасці Заходняй Беларусі па ўсёй Польшчы складала толькі 3 працэнты, а ў Баранавіцкай вобласці яшчэ менш. Польскі ўрад у Баранавіцкай вобласці ліквідаваў вінакурэнепатачную і крухмальную прамысловасць, у той час калі па пасяўной плошчы бульбы вобласць займала адно з першых месцаў у Польшчы.

Танкі Чырвонай Арміі ў Беларусі

Сельская гаспадарка была заснавана на нізкім узроўні тэхнікі. Бядняцкая частка насельніцтва займала 76,2 працэнта. Сяляне абавязаны былі плаціць розныя падаткі: сеймікавыя, валасныя, дарожныя, школьныя і іншыя. Штраф падпільноўваў сялян на кожным кроку: не зацугляны конь – штраф, на возе няма шыльдачкі з дакладным указаннем адраса гаспадара воза – штраф, маецца запальнічка – штраф, не пабелены комін на даху дома, плот – штраф, за самавольныя пасевы тытуню ў агародзе – не толькі штраф, але і турма".

Беларусаў нацыяй не лічылі, зачыняліся беларускія школы і выдавецтвы, праваслаўныя цэрквы ператвараліся ў касцёлы. Нідзе не дазвалялася размаўляць па-беларуску. "Пачуўшы беларускую мову, польскія чыноўнікі выправаджвалі наведвальніка за дзверы". Плаціць даводзілася за ўсё. Суткі лячэння ў бальніцы абыходзіліся ад 2 да 8 злотых у залежнасці ад хваробы. За ўступны экзамен у гімназію бралася плата 10 злотых, за экзамен на атэстат сталасці – 12 злотых, гадавая плата за вучобу ў гімназіі раўнялася 233 злотым. "У галіне народнай адукацыі ўводзіліся польскія школы і 60 працэнтаў усяго насельніцтва было няграматным. У школах вучыліся галоўным чынам дзеці заможнай часткі гарадскіх мяшчан".

"Белапольскія акупанты праводзілі вытанчаныя метады апалячвання і прыніжэння ўсяго таго, што датычылася культуры беларускага народа. Вось чаму з асаблівай вастрынёй вялася як сацыяльная, так і нацыянальна-вызваленчая барацьба шырокіх мас беларускага народа". У першыя гады польскага панавання барацьба набыла партызанскі характар (падпальвалі сядзібы, рабілі налёты на паліцэйскія ўчасткі). У 1923 годзе ўтварылася Камуністычная партыя Заходняй Беларусі, якая на працягу 15 гадоў ішла ў авангардзе рэвалюцыйна-вызваленчага руху. Усюды ствараліся ячэйкі Камуністычнай партыі, праходзілі мітынгі і забастоўкі. Толькі ў горадзе Баранавічы адбылася першамайская дэманстрацыя (у 1926 годзе), масавы мітынг працоўных з удзелам пяці тысяч чалавек, інтэрнацыянальная першамайская дэманстрацыя (у 1936 годзе).

У хуткім часе 17 верасня 1939 года Савецкі Урад аддаў распараджэнне Чырвонай Арміі перайсці савецка-польскую мяжу і вызваліць Заходнюю Беларусь і Заходнюю Украіну. Па ўспамінах відавочцаў, "Чырвоная Армія працягнула брацкую руку дапамогі народу Заходняй Беларусі. Са слязамі радасці сустрэў беларускі народ сваю вызваліцельніцу. Выйшлі з турмаў і падполля рэвалюцыянеры і актыўна ўключыліся ў работу па сацыялістычнай перабудове заходніх абласцей. Да 25 верасня савецкія войскі поўнасцю занялі Заходнюю Беларусь. У лістападзе 1939 года на пазачарговай сесіі Вярхоўны Савет БССР прыняў Заходнюю Беларусь у склад БССР. Насельніцтва рэспублікі павялічылася ў 2 разы, у канцы 1940 года склала больш 10 мільёнаў чалавек. Было створана пяць новых абласцей: Баранавіцкая, Вілейская, Брэсцкая, Пінская, Беластоцкая. I ўжо дзесяцігадовую гадавіну ўз'яднання беларускага народа ЦК КП(б) пастанавіў адзначыць паўсюдна 30 кастрычніка 1949 года як усенароднае свята. У перыядычным друку таго перыяду прадстаячаму святу прысвячаліся публікацыі. Да прыкладу, у газеце "Сталінскі маршрут" (орган кіравання палітаддзела Брэст-Літоўскай чыгункі), якая выйшла 10 верасня 1949 года, у артыкуле "Слаўнаму дзесяцігоддзю – дастойную сустрэчу", маюцца наступныя радкі: "Гэтыя памятныя дні не забудуцца ніколі. Над народам, які стагнаў пад прыгнётам польскіх паноў, узышло сонца шчасця і радасці. Здзейсніліся запаветныя мары працоўных заходніх абласцей! Вялікія перамены адбыліся з памятнага 17 верасня 1939 года. У мінулым эканамічна адсталая Заходняя Беларусь памяняла сваё аблічча і стала квітнеючым краем".
Катэгорыя: Іншае | Дабавіў: admin (22.09.2009) | Аўтар: Вольга ШЭРШАНЬ - Савецкае Палессе
Праглядаў: 2151 | Тэгі: газета Савецкае Палессе, Ольга Шершень | Рэйтынг: 1.2/6
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Віталь Герасіменя [50]
Наталія Кулеш [21]
Анатоль Трафімчык [89]
Павел Дайлід [7]
Віктар Гардзей [12]
Ганна Дулеба [4]
Святлана Локтыш [4]
Галіна Снітко [8]
Аляксандр Кандраценя [1]
Дзяніс Лісейчыкаў [1]
Таццяна Дзенісеня [1]
Марыя Шчаўкун [3]
Аляксей Галаскок [1]
Марыя Пашкевіч [1]
Канстанцін Мохар [5]
Алег Гаруновіч [2]
Андрэй Блінец [4]
Міхась Яніцкі [4]
Вольга Фёдарава [2]
Анатоль Сідарэвіч [3]
Ірына Рудкоўская [2]
Іншае [80]
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.