Пятніца, 26.04.2024, 10:42

ЛЮБАШАВА

Галоўная »
ЛЮБАШАВА (Любашево - русс.) — вёска, цэнтр Любашаўскага с/с, за 3 км на поўнач ад горада і чыгуначнай станцыі Ганцавічы (на лініі ЛунінецБаранавічы), каля былога Любашаўскага вадасховішча. 1042 жыхары (14.10.2009 г.), на сакавік 2015 года 1050 жыхароў.



Уезд у Любашава з боку горада Ганцавічы

Уезд у Любашава з боку вёскі Сукач

Уезд у Любашава з боку вёскі Дубнякі

Уезд у Любашава з боку вёскі Новыя Будчы

Паводле пісьмовых крыніц Любашава вядома з XVI ст. як прыватнае сяло складзе ВКЛ. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай з 1793 г. ў складзе Расійскай імперыі, сяло (у іншых крыніцах — вёска) Круговіцкай воласці Слуцкага павета Мінскай губерні. У 1816 г. вёска, 23 двары, уласнасць Свяжынскіх. У 1879 г. дзейнічала праваслаўная Варварынская драўляная царква. У 1884 г. Любашава — вёска пры паштовым тракце Клецк — Пінск, 22 двары, працавала конная паштовая станцыя. Непадалёку ад вёскі ў гэты ж час знаходзіўся аднайменны фальварак, які належаў Туманавым. Паводле перапісу 1897 г. — вёска, 61 двор, 407 жыхароў, хлебазапасны магазін і капліца. У 1909 г. ў вёсцы 75 двароў, 402 жыхары, у фальварку Любашава 1 гаспадарка, 8 жыхароў.

У лістападзе 1917 г. ўстаноўлена савецкая ўлада. У лютым 1918 г. акупіравана германскімі войскамі, у сакавіку 1919 г. — войскамі Польшчы. У пачатку 1919 г. і ў ліпені — жніўні 1920 г. аднаўлялася савецкая ўлада. З сакавіка 1921 г. ў складзе Польшчы; вёска Круговіцкай гміны Лунінецкага павета Палескага ваяводства. У верасні 1921 г. 108 дамоў, 668 жыхароў. Фальварак Любашава налічваў 5 пабудоў 41 жыхара.

З 1939 г. ў складзе БССР, вёска. З 15.01.1940 г. ў Ганцавіцкім раёне Пінскай вобласці, з 12.10.1940 г. ў Ганцавіцім с/с.

У Вялікую Айчынную вайну з 30.06.1941 г. па 07.07.1944 г. вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. З 08.01.1954 г. ў Брэсцкай вобласці. З 16.07.1954 г. Любашава — цэнтр Любашаўскага с/с. Паводле перапісу 1959 г. ў вёсцы 1077 жыхароў. З 25.12.1962 г. да 30.07.1966 г. ў Ляхавіцкім раёне. Паводле перапісу 1970 г. 1181 жыхар. У 1972 г. 298 гаспадарак, 1155 жыхароў.

На тэрыторыі вёскі працуюць выканкам сельсавета, пачатковая школа-дзіцячы садок, млын, чыгуначны прыпынак, Дом культуры, аддзялене сувязі, аўтаматычная тэлефонная станцыя, 2 магазіны.

Будынак сельвыканкама

Сельская бібліятэка

Магазіны ў вёсцы Любашава

Будынак сельскага клуба

Будынак пошты

Любашаўская пачатковая школа-дзіцячы садок


Былы будынак Любашаўскай базавай агульнаадукацыйнай школы,
раней - сядзібны дом роду Падбелых



Чыгуначны прыпынак

У цэнтры вёскі каля Дома культуры знаходзіцца помнік землякам — скульптура воіна (устаноўлена ў 1973 г.) на ўшанаванне памяці землякоў якія загінулі ў барацьбе супраць гітлераўцаў у Вялікую Айчынную вайну.


Помнік землякам

На тэрыторыю Любашаўскага с/с вёскі: Любашава, Боркі, Ганцавічы, Ельня, Сукач. Да 1975 г. існаваў хутар Карчомка, да 1976 г. — хутары Гута і Пасекі, з канца 1990-х г. — в.Кругліца.

Вуліцы вёскі
Падрыхтавана паводле кнігі Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006.


Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [465]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 2
Гасцей: 2
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.