Пятніца, 29.03.2024, 18:46

ДЭКАРАТЫЎНА-ПРЫКЛАДНОЕ МАСТАЦТВА

Галоўная »
ДЭКАРАТЫЎНА-ПРЫКЛАДНОЕ МАСТАЦТВА служыць пераважна для побыту (посуд, мэбля, дробная пластыка, прылады працы, сродкі перамяшчэння, зброя, мастацкія тканіны, адзенне, ювелірныя вырабы і інш.).

Яго класіфікуюць паводле матэрыялу (метал, кераміка, шкло, косць, папера, тэкстыль, дрэва) ці тэхнікі выканання (ліццё, чаканка, коўка, разьба, інкрустацыя, размалёўка, ткацтва, пляценне, вышыўка). У гэтым мастацтве ўлічваюцца як традыцыі, так і навацыі.

Найбольш старажытныя ўзоры на землях Беларусі адносяцца да позняга палеаліту (каля 30 тысяч гадоў таму). 3 эпохі неаліту знойдзены арнаментальныя касцяныя вырабы, упрыгожанні з бурштыну, дробныя пластычныя выявы людзей, звяроў, птушак з каменю. Вырабы з керамікі зрабілі арнамент больш разнастайным. У канцы неаліту і ў бронзавым веку арнамент яшчэ больш ускладніўся, папоўніўся касмічным мысленнем. Знойдзена шмат твораў часоў жалезнага веку: гліняныя статуэткі жывёл, фібулы, скроневыя кольцы, пярсцёнкі, бісер, пацеркі і інш.

3 утварэннем раннефеадальных дзяржаў дэкаратыўна-прыкладное мастацтва набыло самастойны характар. Пры княжацкіх дварах і ў гарадах майстры-рамеснікі пачалі вызначацца па спецыялізацыі (разьба па косці і дрэве, ліццё, ювелірнае мастацтва). Многія творы набываюць вялікую вядомасць (Крыж Ефрасінні Полацкай, абклады для абразоў, рукапісных кніг і інш.). Паступова слабее візантыйскі ўплыў і ўзмацняецца ўплыў заходнееўрапейскі.

У XV ст. на Беларусі ўзнікаюць рамесныя аб'яднанні-цэхі (шкларобы ў Гродне і інш.). Спецыялізацыя павысіла ўзровень вырабаў-твораў (шкларобства, ювелірнае мастацтва, ружэйная справа, кафля з выявай розных кампазіцый і інш.). У ХVІІ-ХVIII стст. узмацняецца ўплыў стылю барока, якое разнастаіла і пашырыла змест і форму мастацтва. Пачалі выдзяляцца творы інтэр'еру, з'явілася школа беларускай рэзі, сталі шырока вядомыя коўка мастацкая, чаканка. У XVIII ст. пачалі набываць папулярнасць слуцкія паясы, карэліцкія шпалеры, урэцка-налібоцкае шкло, капыская кафля.

3 XIX ст. характар твораў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва стаў больш стрыманы, масавае будаўніцтва ў гарадах запатрабавала пашырэння вырабаў мастацкага ліцця і мастацкай коўкі ў архітэктуры. Побач з выявамі антычных матываў распаўсюдзіліся выявы ваенных атрыбутаў.

3 XX ст. узмацняюцца прамысловы і народны накірункі. У савецкі час пачалі стварацца спецыяльныя майстэрні: керамічныя ў Віцебску і Магілёве, ткацка-вышывальная ў Слуцку, дрэваапрацоўчая ў Гомелі, льнокамбінат у Оршы і інш. Набылі новае развіццё народныя мастацкія промыслы (дэкаратыўныя тканіны, маляваныя дываны, мэбля, ганчарства).

У пасляваенны час вызначыліся Віцебскі дывановы камбінат, Мінскі фаянсава-фарфоравы завод, шклозаводы ў Барысаве і ў лідскай Бярозаўцы. Некаторыя прадпрыемствы пачалі працаваць не столькі для народных патрэб, а найперш для выставачных паказаў. Апошняе ў многіх выпадках мела праявы штучнасці, параднасці дзеля адлюстравання поспехаў сацыялізму, пазбаўлення беларускіх нацыянальных рыс. Як адзначаюць даследчыкі (Я. Сахута), з 1960-1970-х творы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва пачынаюць ажываць, напаўняцца народным духам (неглюбскія і мотальскія ручнікі, івянецкая кераміка, жлобінская інкрустацыя). Разгортваюць дзейнасць вытворчыя цэхі Мастацкага фонду БССР, Брэсцкі дывановы камбінат, шклозаводы «Нёман» і Барысаўскі крышталёвы завод, Аршанскі льнокамбінат.

Прыняты Закон Рэспублікі Беларусь «Аб народных промыслах і рамёствах». Для падрыхтоўкі спецыялістаў было адкрыта аддзяленнне дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ў тагачасным Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце, што не магло не паспрыяць масавасці развіцця гэтага віду творчасці, павышэнню яго ўзроўню, аднаўленню на новым этапе такіх забытых відаў, як габелен, коўка мастацкая, чаканка, розных фальклорных і этнаграфічных матываў, літаратурных вобразаў, гістарычных сюжэтаў і інш. Хоць, на жаль, і сёння застаюцца калі не занядбаныя, то нявырашаныя пытанні. Скажам, у выпуску розных сувеніраў найперш з беларускімі народнымі характарам і сімволікай і інш.

Крыніца: Краязнаўчая газета
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1380]
Здарэнні [462]
Грамадства [465]
Эканоміка [36]
Транспарт [141]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Сакавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 5
Гасцей: 5
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.