Субота, 27.07.2024, 03:13

ПАДНЯПРОЎСКАЯ КЕРАМІКА

Галоўная »
ПАДНЯПРОЎСКАЯ КЕРАМІКАганчарныя вырабы майстроў Падняпроўя (Магілёўскай і сумежных раёнаў Віцебскай, Гомельскай і Мінскай абласцей). У другой палове XIX — пачатку XX ст. ганчарны промысел быў пашыраны больш чым у 70 пераважна дробных цэнтрах рэгіёна.

Выраблялі паліваную, чорназадымленую і гартаваную кераміку чырвонага або цёмна-шэрага колеру гаспадарчага, утылітарна-дэкаратыўнага і абрадавага прызначэння. У яе вытворчасці выкарыстоўвалі фармовачную масу з гліны аднаго гатунку, часам з дамешкам жарствы ці пяску. Посуд фармавалі ў тэхніцы выцягвання на нажным, зрэдку налепам на ручным (в. Новы і Стары Дзедзін) ганчарным крузе; абпальвалі ў горне.

Падняпроўскай кераміцы ўласцівыя зграбныя формы мяккай мадэліроўкі, сціплы дэкор,у выглядзе лінейна-хвалістага арнаменту з 2—3 палосак, прачэрчаных па сырой паверхні. Вырабы пакрывалі бясколернай, радзей зялёнай, карычневай палівай, у некаторых ганчарных цэнтрах аздаблялі белай ангобнай размалёўкай (аздабленне вадкім растворам тонка змолатай гліны іншага колеру). Традыцыі падняпроўскай керамікі найбольш характэрныя для бабінавіцкай, бабруйскай, благаўскай, дубровенскай, крычаўскай, магілёўскай і мсціслаўскай керамік.

Крыніца: «Краязнаўчая газета» № 46 (639) снежань 2016 г.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 55
Гасцей: 55
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.