Субота, 27.07.2024, 03:34

ЛАЗДУНОЎСКІ КАСЦЁЛ СВЯТЫХ СЫМОНА І ЮДЫ ТАДЭВУША

Галоўная »
ЛАЗДУНОЎСКІ КАСЦЁЛ СВЯТЫХ СЫМОНА І ЮДЫ ТАДЭВУША размяшчаецца ў цэнтры вёскі Лаздуны Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці. Пабудаваны ў 1904—10 гг. з цэглы і бутавага каменю на месцы драўлянага храма 1772 г., фундаванага ўладальнікам маёнтка Занковічам. Акаймаваны мураванай агароджай з трох’арачнай брамай у стылі мадэрн.


Помнік архітэктуры неараманскага стылю. Трохнефавая двухвежавая базіліка з пяціграннай апсідай і бакавымі сакрысціямі. Трох'ярусныя чатырохгранныя вежы завершаны высокімі шатрамі і кампазіцыйна аб'яднаны двухсхільным шчыпцом. Высокі двухсхільны дах над апсідай завершаны партатыўнай шатровай сігнатуркай. Уваходныя праёмы і скразныя прасветы вежаў арачнай формы. Аб'ёмы храма і ярусы вежаў апяразаны аркатурнымі фрызамі. Уваход аформлены парталам з двухгранным вімпергам, над якім арачнае акно-трыфорыум. Архітэктурны дэкор (пілястры, круглыя разеткі, ліштвы арачных вокнаў, лапаткі, фрызы) выкананы высакаякаснай цаглянай муроўкай. Каларыстычны эфект архітэктуры дасягаецца маляўнічым спалучэннем паліхромнай бутавай муроўкі сцен і чырвонацагляных элементаў дэкору.

Унутраная прастора храма размежавана на нефы магутнай аркадай на чатырохгранных пілонах, перакрыта крыжовымі скляпеннямі на падпружных арках, апсіда — самнутай сферычнай конхай. Элементы перакрыццяў дэкарыраваны арнаментальна-арабескавым роспісам, міжнефавыя пілоны — прамавугольнымі стукавымі панэлямі пад блакітны мармур. Апсіда і бакавыя нефы завершаны драўлянымі алтарамі ў стылі неаготыкі. На правы пілон прэсбітэрыя навешаны драўляны амбон, над нартэксам на трохпралётнай аркадзе антрэсоль хораў з арганам. На міжнефавых пілонах і бакавых сценах навешаны тэракотавыя пано-стацыі. Мастацкую каштоўнасць уяўляе абраз першай палавіны 19 ст. «Тройца Новазапаветная».

Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін;
фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 44
Гасцей: 44
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.