Субота, 27.07.2024, 04:04

КАНСТАНЦІНАЎСКІ КАСЦЁЛ УНЕБАЎЗЯЦЦЯ НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ДЗЕВЫ МАРЫІ

Галоўная »
КАНСТАНЦІНАЎСКІ КАСЦЁЛ УНЕБАЎЗЯЦЦЯ НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ДЗЕВЫ МАРЫІ размяшчаецца ў заходняй частцы вёскі Канстанцінава Мядзельскага раёна Мінскай вобласці. Пабудаваны ў 1896 г. з мясцовага бутавага каменю на падмурку храма, закладзенага ў 1826 г. па фундацыі Францішка Пашкевіча; сканчэнне будаўніцтва фінансавалі граф Віктар Старжынскі з жонкай Марыяй (з Беніслаўскіх) і Аляксандр Хамінскі з жонкай Эвелінай. Акаймаваны бутавай агароджай з манументальнай арачнай брамай.


У 1769 г. ўладальнік маёнтка палкоўнік Канстанцін Хамінскі пабудаваў капліцу, якая ў 1782 г. пераўтворана ў касцёл. Новы драўляны храм пабудаваны ім у 1793 г. Цяпер разам з вёскай у 1812 г. На канец 19 ст. налічвалася амаль 2700 парафіян, на пачатак Вялікай Айчыннай вайны — звыш 3500. Зараз размешчана місія ордэна кармелітаў босых. У 1995—97 гг. створаны новы парафіяльны цэнтр і рэкалекцыйны дом.

Помнік архітэктуры гістарызму з выкарыстаннем элементаў класіцызму, барока, рэнесансу. Вырашаны прамавугольным аб'ёмам пад двухсхільным дахам з ніжэйшымі бакавымі нефамі. З усходняга боку далучаны нізкі кубападобны аб'ём апсіды з бакавой сакрысціяй. Цэнтр галоўнага атынкаванага фасада вылучаны рызалітам з трохвугольным франтонам у завяршэнні, прамавугольным уваходным парталам з лучковым франтонам і авальнай люкарнай над ім. Над дахам з боку галоўнага фасада гранёная вежа-званіца з арачнымі праёмамі і шатровым завяршэннем, над прэсбітэрыем — ліхтар. На фоне бутавай муроўкі сцен вылучаюцца простыя атынкаваныя ліштвы арачных аконных праёмаў (вітражнае ашкленне) і люкарнаў, руставаныя вуглавыя пілястры.

Зала перакрыта плоскай столлю і падзелена на нефы аркадамі, у цэнтральны неф выступае на двух слупах галерэя хораў з арганам. Апсіда вылучана шырокім арачным парталам з дзвумя калонамі. У інтэр'еры драўляныя неабарочныя алтар і амбон.

Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін;
фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 36
Гасцей: 36
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.