Субота, 27.07.2024, 03:58

ПАЛАЦ

Галоўная »
ПАЛАЦ — манумептальны парадны будынак з вялікай колькасцю разнастайных памяшканняў. У першапачатковым значэнні — жыллё знаці, месца афіцыйных прыёмаў.

У старажытнаўсходніх, антычных, феадальных дзяржавах палацы складалі цэлыя комплексы з жылых, культавых і дапаможпых памяшканняў (Рамесеум у Старажытным Егіпце, XIII ст. да н.э.; палац Дыяклетыяна ў Спліце, Югаславія, канец III — пачатак IV ст.; Альгамора бліз Гранады, 1492 г.; палац Тайхэдзянь у Пекіне, 1697 г., і інш.). У сярэднявечнай Еўропе палацам феадалаў былі замкі. У эпоху Адраджэння ў Італіі фармаваўся новы тып палацаў — асабняка-палаца (у Фларэнцыі). У XVI — XVIII стст., у эпоху абсалютызму, ствараліся вялікія палацы (Луўр у Парыжы, Эскарыял нспадалёк Мадрыда) і палацава-паркавыя ансамблі (Версаль бліз Парыжа і інш.). У Расіі ў XVII — XVIII стст. паблізу Масквы пабудаваны Каломенскі палац, палацы ў Архангельскім, Астанкіне, Кускове, у XVIII — XIX стст. шэраг выдатных палацаў у Пецярбургу (Зімовы, Мармуровы і Таўрычаскі, Міхайлаўскі) і яго прыгарадах (Петрадварэц, Паўлаўск, Гатчына і інш.).

У XIV — XVI стст. на тэрыторыі Беларусі мураваныя палацы будавалі ўнутры замкаў, іх архітэктура мела рысы готыкі і рэносансу (Гродзенскі Стары замак, Мірскі замак). Палацава-замкавым набудовам XVI — XVII стст. уласцівае сумяшчэшю рысаў абарончага і грамадзянскага дойлідства (Гальшанскі палац, Нясвіжскі палацава-замкавы комплекс). У XVIII ст. склаўся тып развітага барочнага палацава-паркавага ансамбля, якому ўласцівыя буйнамаштабнасць, паўадкрытыя парадныя двары, рэгулярныя паркі з вадаёмамі і малымі архітэктурнымі формамі, шэраг службова-гаспадарчых пабудоваў (слонімскі палац Агінскага, гродзенскі палац Тызенгаўза, палац у вёсцы Ганута Смаргонскага раёна). У іх будаўніцтве ўдзельнічалі вядомыя архітэктары І.К. Глаўбіц, М.Д. Пёпельман, Дж. Сака, К. Спампані ды інш. Лрхітэктура палацаў трэцяй чвэрці XVIII ст. мела рысы ракако (Гродзепскі каралеўскі палац, палац Дзятлаўскай сядзібы, палац Чацвярцінскіх у Гродне) ці пераходныя да стылю класіцызму (Шчорсаўскі палац, Свяцкі палац, Ружанскі палац, Дзярэчынскі палац). У докоры ўжывалі ордэрную пластыку, арнаментальную і геральдычную лепку. Пераважала сіметрычна-восевая анфіладная планіроўка, у якой вылучаліся парадныя памяшканні — вестыбюль з лесвіцай, донтрычная зала (круглая ці квадратная, часта перакрытая купалам).

У канцы XVIII — першай палове XIX ст. мастацка-стылявое вырашэнне палаца грунтавалася на прынцыпах стылю класіцызму (Гомельскі палац, Жыліцкі палац, Сноўскі палац). У планіроўцы пераважала калідорная сістэма з цэнтральнай групай нарадных памяшканняў. Палацава-паркавыя ансамблі найчасцей мелі пейзажную арганізацыю навакольнага асяроддзя. У сярэдзіне XIX — пачатку XX ст. стылявое адзінства ў палацавым будаўніцтве парушанае. Пашырыліся палацы накшталт сярэдновяковых замкаў (Косаўскі палац, палац у былым маёнтку Дзявяткавічы пад Слонімам), рэнесансавыя (Лынтупская сядзіба), у стылі неакласіцызму [палац у Жамыслаўскай сядзібе, у былым маёнтку О6рын (Навагрудскі раён)], несапраўднай готыкі (у былым фальварку Над-Нёман каля вёскі Пясочнае Капыльскага раёна) і інш.

У XVI — пачатку XX ст. на торыторыі Беларусі палацы будавалі пераважна з дрэва. Драўляныя звычайна 1- ці 2-павярховыя палацы канца XVI — першай паловы XVII ст. мелі рысы стылю рэнесапсу. Фасады аздабляліся аркаднымі галерэямі, дахі з вежамі, купаламі, каванымі металічнымі пазалочанымі флюгерамі былі складанай формы (палацы ў вёсцы Лоск Валожынскага, Беліца Лідскага і Дзяляцічы Навагрудскага раёнаў). Замкавыя палацы (Копысь Аршанскага раёна і інш.) мелі абарончыя прыстасавашіі ў выглядзе абломаў. Пакоі аздаблялі скуранымі або палатнянымі размалявапымі шпалерамі, грубкі і каміны — узорыстай кафляй. Дзверы ўпрыгожвалі разьбой, часам інтарсіяй (від інкрустацыі пласцінамі розных пародаў дрова). У другой палове XVII — XVIII стст. драўляныя барочныя палады з флігелямі-крыламі нярэдка ўтваралі замкнёны парадны двор (Дудзіцкі палац). Многія палацы былі значнымі паводле памераў манументалыіымі збудаваннямі з мезанінамі, складанымі яруснымі або ламанымі дахамі. У планіроўцы вылучалася цэнтральная група парадпых памяшканняў. У канцы XVIII — XIX стст. некаторыя буйныя палацы будаваліся пад уплывам класіцызму (у вёсцы Лунін Лунінецкага расна, у Паставах, Радзівілімонтаўскі палац і інш.), у пачатку XX ст. — стыляў мадэрн, неабарока.

У СССР узніклі новыя тыпы палацаў — агулыіадастушіыя будынкі грамадскага прызначэння (Палац культуры, спорту, мастацтва, шлюбу ды інш.) для задавальнення патрэбаў народа ў асвеце, культуры, адпачынку. У БССР існавалі палацы піянераў і школьнікаў, палацы культуры, палацы спорту. У першыя паслякастрычніцкія гады (пасля 1917 г.) былыя палацы магнатаў прыстасоўваліся пад грамадскія ўстановы (напрыклад, налац I. Паскевіча ў Гомелі прыстасаваны пад абласны Палацпіянераў і школьнікаў). Да сярэдзіны 1950-х гг. іх аблічча фармавалася на аснове класічнай спадчыны (мінскі Палац культуры Белсаўхірафа, гродзенскі Палац культуры тэкстыльшчыкаў), пазней пашырылася тыпавое палацавае будаўніцтва (светлагорскі Палац культуры энергетыкаў, баранавіцкі Палац культуры і тэхнікі вытвочага баваўнянага аб'яднання, магілёўскі Палац культуры і тэхнікі аб'яднання «Хімвалакно», Палац культуры «Юнацтва» ў Гродне). Характэрная асаблівасць палацаў савецкага перыяду — арганічны сінтэз архітэктуры і выяўленчага мастацтва.

Сучасныя палацы маюць адну ці некалькі залаў, фас, кулуары, майстэрні і пакоі для заняткаў гурткоў, чытальни ды інш.

Крыніца: «Краязнаўчая газета» №6 (647) люты 2017 год;
«Краязнаўчая газета» №7 (648) люты 2017 год
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 35
Гасцей: 35
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.